Спаборніцтвы па цяжкай атлетыцы праходзілі ў Мінску з 1 па 3 лістапада. За першыя і прызавыя месцы змагаліся больш за 100 спартсменаў з 14 вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Удзельнікі ўздымалі штангу ў васьмі вагавых катэгорыях.
Спаборніцтвы праходзілі ў ландшафтным заказніку «Мазырскія яры» 12-13 жніўня. У гэтым годзе ўдзельнікамі чэмпіянату сталі члены Беларускай федэрацыі арыенціравання ў складах зборных абласцей і клубаў.
З 4 па 6 ліпеня на базе Цэнтральнага спартыўнага комплексу "Нёман" у Гродне праходзіў Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, дзе студэнты-купалаўцы паказалі добрыя вынікі.
У траўні-чэрвені 2019 года Гродна прыме найбуйнейшыя міжнародныя спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні.
Імі сталі дацэнт кафедры спартыўных гульняў Валянціна Навойчык, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Віталій Маклакоў і аспірант, выкладчык-стажор кафедры спартыўных гульняў Андрэй Навойчык.
Спаборніцтвы праходзілі ў горадзе Самсун ў Турцыі. Тут беларускія спартсмены заваявалі 16 узнагарод. Дзве з іх належаць выпускніку факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандру Чарняку.
У Міністэрстве спорту і турызму Рэспублікі Беларусь адбылося ўшанаванне нацыянальнай зборнай Беларусі пасля паспяховага выступлення на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе самба. Нашы спартсмены заваявалі 19 медалёў, прычым «золата» належыць выпускніцы купалаўскага ўніверсітэта Таццяне Мацко (Токць).
Рэспубліканская ўніверсіяда па лёгкай атлетыцы аб'яднала больш за 500 спартсменаў з 30 універсітэтаў Рэспублікі Беларусь. Сярод удзельнікаў - каманда студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якая ў агульнакамандным заліку заняла 5 месца.
Таксама купалавец ў асабістым заліку заваяваў трэцяе месца на спаборніцтвах, якія на працягу трох дзён праходзілі ў Гродне.
Зала барацьбы па вуліцы Урублеўскага ў чарговы раз прымала Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе на прызы Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршыліся мерапрыемствы па выкананні Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь.
Студэнты і выкладчыкі факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у першынстве г. Гродна па лёгкаатлетычным кросе сярод ССНУ, каледжаў і спартыўных клубаў універсітэтаў у праграме гарадской круглагадовай спартакіяды 2016-2017 навучальнага года.
У купалаўскім універсітэце завяршыліся традыцыйныя спаборніцтвы па валейболе сярод жаночых каманд, якія праходзілі ў рамках круглагадовай спартакіяды. 12 факультэцкіх каманд дзяўчат на працягу двух тыдняў змагаліся за першае месца.
Фінальныя гульні турніру ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшлі 4 сакавіка. За прызавыя месцы змагаліся прадстаўніцы пяці каманд.
Цырымонія адкрыцця адбылася 3 сакавіка. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў сваіх сценах у гэтым годзе сабраў пяць каманд-удзельніц з Беларусі, Расіі і Польшчы.
Фінальныя спаборніцтвы паміж жаночымі камандамі валейбалістак праходзілі ў Мінску і сабралі удзельніц з вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. У іх ліку студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
Турнір праходзіў 22 лютага ў 13-ы раз і быў прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Спаборніцтвы праходзілі ў Магілёве з 17 па 19 лютага і сабралі спартсменаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Гродзенскую вобласць на чэмпіянаце прадстаўлялі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Спаборніцтвы па шасці відах спорту праходзілі на працягу пяці дзён - з 6 па 10 лютага. За права быць першымі змагаліся тры каманды - каманда ГрДУ імя Янкі Купалы, ГрДМУ і ГГАУ.
Спаборніцтвы праходзілі на Кіпры 9-11 снежня і сабралі змагароў з больш чым 15 краін свету. Сярод удзельнікаў студэнты ўніверсітэтаў з краін СНД і Еўропы. Студэнты-спартсмены Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў складзе зборнай абаранялі на спаборніцтве гонар Беларусі.
Спаборніцтвы праходзілі ў Мінску і сабралі наймацнейшых змагароў краіны. Гродзенскую вобласць на чэмпіянаце прадстаўлялі студэнты-спартсмены Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Са снежня 2016 года па чэрвень 2020 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы будзе рэалізоўвацца праект «Спартыўныя поспехі», накіраваны на развіццё ў студэнцкай моладзі ўстойлівых матывацыйна-каштоўнасных арыентацый на высокія спартыўныя дасягненні. Яго кіраўніком з'яўляецца начальнік спартыўнага клуба Кірыл Акуліч.
Спецыялізаваная канфэрэнцыі 13 снежня сабрала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы спецыялістаў па вольнай і грэка-рымскай барацьбе. Сярод удзельнікаў прадстаўнікі не толькі нашай альма-матэр, але і органаў мясцовай улады, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, адміністрацый спартыўных школ, трэнеры-выкладчыкі і бацькі выхаванцаў.
Фінальны матч адбыўся ў брэсцкім спарткомплексе «Вікторыя». Нашы спартсменкі змагаліся за перамогу з валейбалісткамі «Мінчанкі».
У Мінску прайшлі фінальныя спаборніцтвы футзальнага першынства сярод жаночых каманд, якія праходзілі ў рамках Рэспубліканскай універсіяды - 2016. У фінале студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сустрэліся са зборнай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
У Мінску завяршыўся XXIII Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева. У гэтым годзе Палац спорту прымаў спартсменаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы.
Гульні па баскетболе сярод жаночых каманд факультэтаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршылися. Па традыцыі спаборніцтвы праходзілі ў рамках круглагадовай спартакіяды.
Чэмпіянат Еўропы па тайскім боксе сабраў наймацнейшых кікбаксёраў у Харватыі. У ліку ўдзельнікаў зборная Беларусі, у склад якой увайшоў магістрант факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Дзмітрый Варац.
Віцебск з 3 па 8 кастрычніка 2016 года сабраў удзельнікаў спартакіяды студэнцкай моладзі «Да алімпійскіх вяршыняў!», якая ў гэтым годзе праходзіла пад эгідай Саюзнай дзяржавы.
З 30 верасня па 2 кастрычніка 2016 года ў г. Луцк (Украіна) адбыўся міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд «Луцк сустракае сяброў 2016».
На маладзёжным Кубку Еўропы па кікбоксінгу студэнт факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Уладзіслаў Ядзешка апынуўся мацнейшым у вагавой катэгорыі 60 кг.
Спаборніцтвы 23-25 верасня 2016 года сабралі ў г. Ліда чатыры каманды-ўдзельніцы: «Камунальнік-ГрДУ» (Беларусь), «Атлант» (Беларусь), «Спарта» (Расія) і «Континиум» (Украіна).