Клуб маладой сям'і запрашае прыняць удзел у трэнінгавай праграме «Азбука сямейных адносін». Першая сустрэча адбудзецца 13 кастрычніка 2015 г. у 17.00 па адрасе БЛК, 3 (кабінет №1). Тэма «Што такое сям'я, навошта яна патрэбна сучаснаму чалавеку. Функцыі сям'і».
Трэнінгавую праграму праводзіць педагог-псіхолаг СППС, сістэмны сямейны псіхолаг, гештальт-тэрапеўт Аксана Юр'еўна Карчакоўская.
На сустрэчы ўдзельнікам прадставіцца магчымасць абмеркаваць хвалюючыя сямейныя праблемы і вырашыць пытанні ўзаемаадносін.
Запісацца для ўдзелу ў праграме можна па тэлефонах: 8 (0152) 41-02-27; +375 (29) 581-97-01 або даслаць паведамленне па электронная пошце SPPS_GRSU@mail.ru; ouk2007@mail.ru.
Колькасць месцаў абмежавана. Удзел бясплатны.