На базе факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 19-20 лістапада 2015 года адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Метадалогія і тэхналогіі даўніверсітэцкай адукацыі».
У рамках сустрэчы пройдуць пленарныя і тэматычныя пасяджэнні, круглыя сталы, выступяць вядучыя замежныя і айчынныя навукоўцы, тэарэтыкі і практыкі сістэмы даўніверсітэцкай адукацыі і педагагічных вымярэнняў.
Праблемнае поле канферэнцыі - рэалізацыя стратэгічных падыходаў у развіцці метадалогіі і тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі, выкарыстанне сучасных тэхналогій педагагічных вымярэнняў.
Праца канферэнцыі будзе арганізавана ў рамках наступных секцый:
- «Тэхналогіі даўніверсітэцкай адукацыі: стратэгія, структура, змест і метады даўніверсітэцкай адукацыі, інавацыі ў прафесійнай арыентацыі моладзі, выкладанне рускай мовы як замежнай ва ўстанове вышэйшай адукацыі, напрамкі супрацоўніцтва ў рамках рэалізацыі партнёрскіх узаемаадносін «школа-ВНУ»;
- «Метадалогія і тэхналогіі педагагічных вымярэнняў: тэорыя і метадалогія педагагічных вымярэнняў; педагагічная дыягностыка ў даўніверсітэцкай адукацыі: вопыт і інавацыі; цэнтралізаванае тэсціраванне: магчымасці, праблемы і перспектывы».
Працоўныя мовы: руская, беларуская, англійская.
Падрабязней гл. у дадатку.
Кантакты
Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, каб. 106 (факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі)
Тэл.: 8 (0152) 72-36-80, +375 29 781 48 62 (МТС)
E-mail: conf_mtdo@grsu.by
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт запрашае студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў да ўдзелу ў Каложскіх адукацыйных чытаннях, прысвечаных 1000-годдзю пакутніцкага подзвігу святых благаверных князёў і пакутнікаў Барыса і Глеба і 70-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Канферэнцыя адбудзецца 2 снежня 2015 года.
Плануецца работа чатырох секцый:
секцыя 1. «Традыцыі і навацыі: культура, грамадства, асоба»;
секцыя 2. «Святыя верныя пакутнікі Барыс і Глеб»;
секцыя 3. «Евангельскія прыпавесці і іх адлюстраванне ў літаратуры і мастацтве»;
секцыя 4. «Духоўны подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне».
Таксама ў рамках чытанняў адбудзецца круглы стол «Выхаванне ў сучасным свеце - без рэлігіі?», на якім плануецца абмеркаванне рэлігіі ў макрасістэме сучаснай культуры, адукацыі і выхавання ў кантэксце традыцыйных каштоўнасцяў культуры і інш.
Рабочыя мовы канферэнцыі - руская і беларуская.
Заяўкі на ўдзел у Каложскіх адукацыйных чытаннях прымаюцца да 10 лістапада 2015 года на наступныя электронныя адрасы:
- настаўнікі і школьнікі - у аддзелы адукацыі, спорту і турызму адміністрацый Ленінскага (e-mail: len_roo@mail.grodno.by) і Кастрычніцкага (e-mail: oktroo_grodno@mail.grodno.by) раёнаў г.Гродна;
- прадстаўнікі духавенства і царкоўных адукацыйных структур, брацтваў і сястрыцтваў; выкладчыкі, студэнты, навучэнцы каледжаў - на кафедру рускай і замежнай літаратуры ГрДУ імя Янкі Купалы:Bogdevich_ECH@grsu.by.
Падрабязнасці правядзення канферэнцыі гл. у дадатку.
Кантакты
Адрас: вул. Болдзіна, 10Б (Гімназія №2 г. Гродна)
Тэл. (у ГрДУ імя Янкі Купалы): 8 (0152) 74-43-81