У рамках пашырэння супрацоўніцтва з навуковымі арганізацыямі Расійскай Федэрацыі, у тым ліку накіраванага на забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы, вучоныя інжынернага факультэта Гродзенскага ўніверсітэта сумесна з калегамі з Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта Пятра Вялікага ўдзельнічаюць у распрацоўцы міжнароднага навукова-тэхнічнага праекта «Распрацоўка пластычных змазачных матэрыялаў для цяжканагружаных вузлоў трэння аўтамабільных агрэгатаў».
У сталіцы Беларусі паспяхова прайшоў кірмаш інавацыйных распрацовак у галіне будаўніцтва і энергетыкі. Мерапрыемства, арганізаванае Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях у партнёрстве з Беларускім інстытутам сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы, стала пляцоўкай для дэманстрацыі перадавых дасягненняў у гэтых сектарах.
Навуковая бібліятэка правяла адукацыйны семінар для вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы “Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 5», прысвечаны пытанням падрыхтоўкі і абароны дысертацыі, а таксама інфармацыйным магчымасцям бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта для суправаджэння навуковага працэсу ўніверсітэта.
Канферэнцыя «Актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі» адбудзецца 11 красавіка на факультэце псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Купалаўскі ўніверсітэт актыўна садзейнічае развіццю інавацыйнага бізнес-асяроддзя ў Гродзенскім рэгіёне.
На факультэце біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы з 18 па 20 сакавіка праходзіў навукова-практычны семінар "Сучасныя малекулярна-генетычныя метады ў заалагічных даследаваннях" з удзелам супрацоўнікаў ДНВА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах".
Арганізатарам вучэбнай алімпіяды выступае факультэт псіхалогіі Купалаўскага ўніверсітэта. Завочны этап праходзіць з 14 сакавіка па 14 красавіка 2024 г.
У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла XVIII Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Сацыялагічныя чытанні 2024», у якой прынялі ўдзел у вочным і дыстанцыйным фарматах больш за 50 дакладчыкаў і судакладчыкаў з Расійскай Федэрацыі і Беларусі.
Гранд-фінал 13-га сезона рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі" адбудзецца 21 сакавіка на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку ў Мінску. У экспазіцыю выставы-прэзентацыі ўвойдзе 171 аўтарскі праект пераможцаў абласных, Мінскага гарадскога адборачных тураў, адбору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і шматступенных адбораў Міністэрства адукацыі.
Рэгіянальны форум, прымеркаваны да Дня праваслаўнай кнігі, даў старт шэрагу ўрачыстасцей у гонар 500-годдзя храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Мураванцы. У рамках мерапрыемства адбылася выстава рарытэтных кніг і дакументаў, навуковая канферэнцыя, удзел у якой прыняў старшыня савета маладых вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Горны.
25-26 красавіка адбудзецца студэнцкая навуковая канферэнцыя, арганізатарам якой выступае кафедра архітэктуры і будаўніцтва інжынернага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта. Прыняць удзел могуць студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя ва ўзросце да 30 гадоў.
Арганізатарам конкурсу з'яўляецца МЦНП "НОВАЯ НАВУКА" - член Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў навуковай літаратуры "Publishers International Linking Association". Падаць заяўку і конкурсны артыкул неабходна да 20 сакавіка.
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 6 сакавіка 2024 года вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук прысуджана Дзмітрыю Заерку, старшаму выкладчыку кафедры электратэхнікі і электронікі.
Канферэнцыя прымеркавана да 30-годдзя Інстытута Прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь.
18-19 красавіка адбудзецца XIX Міжнародная навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў НДРС ФЭУ-2024, арганізатарам якой выступае факультэт эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшло маштабнае мерапрыемства - хакатон "20022024". Гэты дзень быў запоўнены энергіяй творчасці, інавацый і калектыўнага натхнення.
13 и 14 лютага на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку у Мінску студэнты ВНУ нашай краіны прадставілі 127 праектаў на суд членаў журы і атрымалі доўгачаканыя пуцёўкі ў фінал.
У Інстытуце педагогікі і псіхалогіі АГДПУ імя У.М. Шукшына ў горадзе Бійск (Расійская Федэрацыя) завяршыўся IV Усерасійскі конкурс для работнікаў адукацыйных устаноў "Педагагічны пошук". Супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта ў ліку пераможцаў міжнароднага конкурсу.
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 7 лютага 2024 года вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Біялогія» прысвоена Кацярыне Глякоўскай, кандыдату біялагічных навук, дацэнту кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл.
Навуковая канферэнцыя "Медыякамунікацыі ў ХХI стагоддзі: традыцыі і навацыі" пройдзе ў вочна-дыстанцыйным фармаце 22 сакавіка 2024 года.
Усяго на XXХ Рэспубліканскі конкурс навуковых прац студэнтаў было адпраўлена 142 навуковыя працы студэнтаў, магістрантаў і выпускнікоў усіх факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы і заваявана 123 узнагароды.
Навуковая работа студэнткі 4 курса юрыдычнага факультэта Марыны Масальскай адзначана дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі "Лепшая студэнцкая работа" па выніках конкурсу на лепшую работу ў сферы абароны персанальных даных. Навуковы кіраўнік - старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Дыяна Літвінчук.
Супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы нярэдка выступаюць экспертамі ў розных галінах на старонках перыядычных выданняў і на экранах тэлеканалаў. Дзякуючы сваёй шматпрофільнасці Купалаўскі ўніверсітэт сабраў у сваіх сценах спецыялістаў, якія валодаюць ведамі ў мастацтве, матэматыцы, фізіцы, камунікацыі, экалогіі і многіх іншых галінах. Сёння прапануем вам азнаёміцца з інтэрв'ю загадчыка кафедры лагістыкі і метадаў упраўлення ГрДУ імя Янкі Купалы Вадзіма Хартоўскага.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Дня беларускай навукі ўручыў навуковым і навукова-педагагічным работнікам дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці.
У Міжнародным конкурсе навукова-даследчых работ «МАЛАДЫЯ ВУЧОНЫ: НОВЫ ЭТАП ВЯЛІКІХ АДКРЫЦЦЯЎ» прынялі ўдзел 440 чалавек.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы рады прадставіць VIII выпуск штогадовага зборніка навуковых артыкулаў "Праблемы грамадзянскага права і працэсу". Гэты зборнік з'яўляецца вынікам калектыўнай працы вучоных і спецыялістаў у галіне грамадзянскага права і працэсу, якія дзеляцца сваімі даследаваннямі, аналізам і практычным вопытам.
19 студзеня ў Тэхнапарку ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў рэгіянальны адборачны этап праекта «100 ідэй для Беларусі», у якім прынялі ўдзел студэнты вышэйшых навучальных устаноў горада Гродна. Мерапрыемства накіравана на пошук і падтрымку інавацыйных ідэй, здольных унесці значны ўклад у развіццё краіны.
Канферэнцыя "Актуальныя пытанні вядзення і забеспячэння баявых дзеянняў падраздзяленняў" адбудзецца 13 сакавіка.
Канферэнцыя прымеркавана да 30-годдзя Інстытута Прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь.
Кафедра рускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў прыняць удзел у VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых даследчыкаў «Альфа-2024», якая пройдзе 16 лютага 2024 года. Прыём матэрыялаў пройдзе да 1 лютага 2024 года.
Студэнцкінавуковы гурток кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі стварыў ролік «РАЗАМ СУПРАЦЬ КАРУПЦЫІ». Відэаработа адзначана Дыпломам III ступені Усерасійскага конкурсу навуковых, метадычных і творчых работ «Моладзь супраць экстрэмізму: веданне, адзінства, бяспека».
Са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь накіравана больш за 745 000 рублёў на заахвочванне адораных навучэнцаў і студэнтаў, а таксама аказанне матэрыяльнай падтрымкі інтэлектуальнаму і творчаму аб'яднанням. Адпаведнае рашэнне савета спецфонду зацверджана распараджэннем, якое падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.
На факультэце эканомікі і кіравання ўдзельнікі студэнцкага навуковага таварыства падвялі вынікі года і вызначылі далейшую стратэгію развіцця.
Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь падвяла вынікі штогадовага конкурсу на лепшую доктарскую і кандыдацкую дысертацыі. Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку найлепшых!
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 27 снежня 2023 года вучоная ступень кандыдата сацыялагічных навук прысуджана Ілоне Недзялеўскай, старшаму выкладчыку кафедры сацыялогіі і паліталогіі.
20 снежня ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу навуковых работ па тэорыі прадпрымальніцтва. Купалаўцы заваявалі Дыплом 2 ступені.
22 снежня ў Савеце па абароне дысертацый да 02.14.02 пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася абарона дысертацыі «Перыядычная краявая задача для абагульнення матрычнага дыферэнцыяльнага раўнання Рыкаці».
На базе Тэхнапарка ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў міжуніверсітэцкі абласны этап конкурсу «100 ідэй для Беларусі».
19 снежня 2023 года адбылося пасяджэнне камісіі па вызначэнні пераможцаў у конкурсе на атрыманне грантаў рэктара для завяршэння падрыхтоўкі і абароны дысертацыйных даследаванняў.
Штогод «ІнНаСтарт» становіцца пляцоўкай для прэзентацыі бізнес ідэй і сацыяльных праектаў студэнтаў. Сёлета на суд журы ўдзельнікі прадставілі 64 праекты ў пяці намінацыях. У XI конкурсе прымалі ўдзел студэнты 12 факультэтаў і навучэнцы 2 каледжаў універсітэта, студэнты універсітэтаў-партнёраў з Таджыкістана.
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 13 снежня 2023 года супрацоўнікам універсітэта прысуджана вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук і прысвоена вучонае званне прафесара.
14 снежня ў Купалаўскім універсітэце адбылася V Міжнародная студэнцкая навукова-практычная відэаканферэнцыя "SpracheundGesellschaft: InterkulturellePerspektiven" ("Мова і грамадства: міжкультурныя перспектывы"). Мерапрыемства было арганізавана кафедрай рамана-германскай філалогіі сумесна з кафедрай замежных моў гуманітарнага факультэта Новасібірскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Магістрант юрыдычнага факультэта Вера Мартынава ўзнагароджана дыпломам III ступені па выніках XVII міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праблемы ўдасканалення заканадаўства і пракурорскай дзейнасці». Канферэнцыя праходзіла ў вочна-завочным фармаце на базе Інстытута пракуратуры Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі.
З кастрычніка па снежань 2023 года прафесар кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Людміла Рычкова рэгулярна станавілася ўдзельнікам прэстыжных міжнародных форумаў у Маскве.
У лютэранскай кірсе Гродна адбылося святкаванне 230-годдзя лютэранскай абшчыны горада і 30-годдзя сучаснага жыцця абшчыны. У рамках гэтага мерапрыемства была прадстаўлена брашура «Лютэране ў Гродне. 230 гадоў гісторыі», ініцыятарам і навуковым рэдактарам якой выступіў кіраўнік Цэнтра даследаванняў дыяспар і замежнага беларусазнаўства ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Горны.
Удзел у падзеі прыняў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец. У рамках работы семінара прарэктары вышэйшых навучальных устаноў, начальнікі навукова-даследчай часткі, навукова-даследчага сектара наведалі вучэбна-лабараторны корпус Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, дзе азнаёміліся з інавацыйнымі распрацоўкамі. Купалаўскі ўніверсітэт прадставіў прарэктар па выхаваўчай рабоце Васіль Сянько.
У ГрДУ імя Янкі Купалы на кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл асвойваюць новыя метады цытагенетычных і малекулярна-генетычных даследаванняў жывёл.
Мерапрыемства "Маладзёжная юрыдычная навука Alma Mater - 2023" адбылося 16 лістапада.
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 14 лістапада 2023 года вучоная ступень кандыдата гістарычных навук прысуджана Юліі Кейка, выкладчыку кафедры турызму і культурнай спадчыны, выпускніку аспірантуры ўніверсітэта.
ХІІ Каложскія адкрытыя абласныя навукова-адукацыйныя чытанні пройдуць 7-8 снежня 2023 года. Яны з'яўляюцца рэгіянальным этапам Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў. Таксама чытанні ўключаны ў Праграму супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2020 – 2025 гг.