Прэзентацыя вучэбнага дапаможніка «Канфесійная гісторыя Беларусі: вучэбны дапаможнік» прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла 18 лютага ў сценах Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага. Тут жа сваю новую кнігу «Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс» прадставіў і лідскі краязнаўца Леанід Лаўрэш.
У Мінску на базе рэспубліканскага алімпійскага спартыўнага комплексу «Стайкі» прайшло першынство Рэспублікі Беларусь па барацьбе самба, якое сабрала ўдзельнікаў з усёй Беларусі.
Спаборніцтвы праходзілі 11 і 12 лютага ў Мінску і сабралі спартсменаў з усёй Беларусі. У іх ліку былі студэнты факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Пра гэта стала вядома падчас візіту дырэктара цэнтра Івана Хурса на юрыдычны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы. Госць сустрэўся са студэнтамі факультэта і намеснікам дэкана па практыцы Наталляй Рамульт і расказаў аб рэалізацыі дзеючага Закона аб медыяцыі.
Школа разлічана на школьнікаў 9-11 класаў, якія цікавяцца псіхалогіяй. Кіруе гэтай структурай старшы выкладчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Ганна Хаменя.
Пра гэта стала вядома падчас Сусветнай навуковай канферэнцыі Міжнароднай федэрацыі студэнцкага спорту (FISU) «Інавацыя - Адукацыя - Спорт», якая прайшла 3-4 лютага ў г. Алматы на базе Казахскай акадэміі спорту і турызму.
Конкурс праводзіцца ў рамках Міжнароднай алімпіяды ў сферы інфармацыйных тэхналогій «IT-Планета 2016/2017», якая стартавала ў снежні 2016 года.
Пуцёўку на модныя паказы ў адну з еўрапейскіх сталіц моды навучэнец Гуманітарнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Яраслаў Петух атрымаў падчас міжнароднага конкурсу «Minsk Fashion Day 2017».
Сустрэча працоўнай групы еўрапейскага праекта Erasmus + Physics «Удасканаленне магістарскай адукацыі ў галіне фізічных навук ва ўніверсітэтах Беларусі» адбылася 24 студзеня ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.
Спаборніцтвы па дартсу сабралі студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце № 2 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Майстар-клас па пляценню з газетных трубачак арганізавала студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта купалаўскага ўніверсітэта Юлія Бенкевіч.
Культурную праграму для замежных студэнтаў 5 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» арганізавала старшы выкладчык кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Мохань.
Мерапрыемства сабрала курсантаў, прафесарска-выкладчыцкі склад, супрацоўнікаў структурных падраздзяленняў ваеннага факультэта купалаўскага ўніверсітэта і навучэнцаў сярэдняй школы № 38 г. Гродна.
Гэтай тэме быў прысвечаны спецыяльны семінар.
Сумесна з рэчавым упраўленнем Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы абсталявалі клас тэхналогіі і таваразнаўства ваеннага адзення і абутку для правядзення заняткаў па спецыяльнасці «Тылавое забеспячэнне войск».
У праекце «30 under 30» амерыканскі часопіс Forbes прадставіў 30 маладых прадпрымальнікаў, інаватараў і трэндсеттараў у 20 катэгорыях. Сярод лепшых у «Спажывецкіх тэхналогіях» фігуруюць гродзенцы: Яўгеній Неўгень, выпускнік факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, і яго калега - Сяргей Ганчар.
Фінал AR-марафона па стварэнні прыкладанняў дапоўненай рэальнасці для мабільных платформаў праходзіў напярэдадні Новага года і сабраў 9 каманд удзельнікаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі купалаўскага ўніверсітэта.
Арганізатарам паэтычнай сустрэчы выступілі студэнты 3 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» і дацэнт кафедры рускай і замежнай літаратуры ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Банах.
Арганізацыя святочных акцый студэнтамі студгарадка з'яўляецца добрай традыцыяй.
Арганізавалі экскурсію куратар групы, дацэнт кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Вольга Янчурэвіч і дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Загідулін.
Канферэнцыя «Актуальныя праблемы юрыдычнай адукацыі ў кантэксце навучання альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека» прайшла ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ТEMPUS 543990-TEMPUS-1-2013-1-DE-TEMPUS-JPCR «Навучанне альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека» (праект TRADIR), удзельнікам якога з'яўляецца юрыдычны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы.
Сустрэча адбылася на факультэце псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 20 снежня.
Конкурс сацыяльных эксперыментаў, арганізаваны Фондам «Грамадская думка» (Масква, Расія), быў накіраваны на правядзенне эксперыменту па метадзе заснавальніка этнаметадалогіі Гаральда Гарфінкеля.
Свята прайшло ў форме конкурсу, які для студэнтаў спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія" філалагічнага факультэта арганізавалі дацэнт кафедры рамана-германскай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Масленікава і лектар Нямецкай акадэмічнай службы абменаў DAAD, старшы выкладчык кафедры Максіміліян Дэнэр.
Чарговая інтэлектуальная матэматычная гульня «Батл па інтэгральным вылічэнні» сярод студэнтаў-першакурснікаў спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» адбылася на факультэце эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы.
Экскурсію для студэнтаў-старшакурснікаў факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавалі дацэнт кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў Аляксандр Піваварчык і выкладчык кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій Алена Піваварчык.
Тыдзень геаграфіі і экалогіі ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце праходзіў не ў першы раз. Па традыцыі Брэсцкая рэгіянальная ВНУ прыняла прадстаўнікоў факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Змаганне эрудытаў - гэта адно з мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва кафедрай міжнароднага бізнесу і маркетынгу. Традыцыйна ўдзельнікамі турніру становяцца не толькі студэнты факультэта эканомікі і кіравання, але і факультэта псіхалогіі.
Кафедра фінансаў і бухгалтарскага ўліку факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы правяла святочнае мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню бухгалтера. Арганізатарамі свята выступілі студэнты 1 і 4 курсаў спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт».
У Мінску ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбылася афіцыйная прэзентацыя кнігі «Флора і расліннасць верхавых балот Беларусі».
Арганізатарамі акцыі выступілі супрацоўнікі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Цэнтра аховы здароўя і інфармацыйна-лектарскія групы студэнтаў юрыдычнага факультэта і факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы.
У інтэрнаце № 3 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы стала традыцыяй праводзіць прафілактычныя гутаркі са студэнтамі.
У сходзе прынялі ўдзел загадчыкі кафедраў, кіраўнікі студэнцкіх навуковых гурткоў, старшыні студэнцкіх навуковых гурткоў, куратары студэнцкіх груп і студэнты-першакурснікі юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Ганаровым госцем мерапрыемства стаў намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Бекета.
На факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы ў гонар Міжнароднага дня студэнтаў выкладчыкі кафедры моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян арганізавалі інтэрактыўны ўрок.
На факультэце матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 10 лістапада 2016 года адбыўся math-battle «УІР ў свеце вышэйшай матэматыкі і тэорыі верагоднасцяў».
Метадычны практыка-арыентаваны семінар «Навукова-даследчая работа ў школе на сучасным этапе» прайшоў на базе Радунской сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з настаўнікамі-філолагамі школ Воранаўскага раёна. Семінар у аспекце рэалізацыі практыка-арыентаванага навучання быў накіраваны на аказанне метадычнай дапамогі настаўнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў арганізацыі эфектыўнай навукова-даследчай работы вучняў па беларускай мове і літаратуры.
У дні школьных канікул 28 дзевяцікласнікаў сярэдняй школы № 2 г. Свіслач наведалі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Злёт прайшоў 4-6 лістапада 2016 года года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Мы гэтай памяці верныя!», прысвечанай 71-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Відэаканферэнцыя «Метадычныя новаўвядзенні пры выкладанні гісторыі і грамадазнаўства ў школах» аб'яднала студэнтаў, выкладчыкаў і педагогаў Беларусі.
Яе арганізатарамі выступілі студэнты 2 курса спецыяльнасці «Міжнароднае права» юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Ролевая гульня была праведзена ў рамках заняткаў па англійскай мове і стала заключным этапам вывучэння тэмы «Судовая сістэма Вялікабрытаніі і ЗША». Таксама гэтая гульня працягнула серыю дзелавых гульняў, прысвечаных спецыяльнай лексіцы і азнаямленню з дзейнасцю асобных спецыялістаў іх будучай прафесіі.
У гэтым годзе навуковая сустрэча была прысвечана 175-годдзю з дня нараджэння Элізы Ажэшкі. Ініцыятарам канферэнцыі выступілі навукова-дыдактычны каардынацыйны цэнтр «Міжнародны Інстытут Адама Міцкевіча» і яго старшыня - прафесар кафедры замежных моў філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, прафесар, доктар філалагічных навук Святлана Мусіенка.
VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Надзвычайныя сітуацыі: папярэджанне і ліквідацыя», прысвечаная 60-годдзю стварэння першага ў Рэспубліцы Беларусь навуковага падраздзялення ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і пажараў, аб'яднала вучоных і работнікаў розных падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з розных рэгіёнаў Беларусі , а таксама прадстаўнікоў замежжа.
У інтэрнаце № 5 Гродзенскага дзяржаўнага щніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла традыцыйная сустрэча са спецыялістам 1 катэгорыі інспекцыі па справах непаўналетніх АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна Аленай Родак, якая правяла гутарку пра бяспечныя паводзіны і прафілактыцы правапарушэнняў непаўналетніх.
Факультэт мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы 20-21 кастрычніка 2016 года сабраў навукоўцаў VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы сусветнай мастацкай культуры. Памяці прафесара У.Д. Разенфельда». Удзельнікамі навуковага мерапрыемства сталі прадстаўнікі з Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Украіны.
Праект «Паляпшэнне магістарскай адукацыі ў галіне фізічных навук у беларускіх універсітэтах» рэалізуецца ў рамках праграмы Erasmus + па ключавым кірунку «Стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі».
На педагагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы правялі пасяджэнне метадычнай камісіі. У сустрэчы прыняў удзел загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый Алег Уладзіміравіч Каляга.
Старшы выкладчык кафедры журналістыкі Сяргей Паўлавіч Марозаў атрымаў два дыплома на выставе-конкурсе маладых фатографаў «Я малады!», якая праходзіла ў выставачнай зале «Тушына» у г. Масква 2-11 верасня.
У рамках праграмы супрацоўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылася сустрэча студэнтаў 1 курса педагагічнага факультэта з настаяцелем прыхода храма Нерукатворнага вобраза Гасподняга в. Каробчыцы іерэем Сергіем Цвірко.
У рамках вечара «Давайце пазнаёмімся!» для студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце № 5 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшоў турнір па боўлінгу.
Навучальны семінар «Аб выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў і сродкаў навучання» адбыўся на факультэце эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы. З прафесарска-выкладчыцкім складам факультэта сустрэліся начальнік вучэбна-метадычнага аддзела па кіраванні якасцю адукацыі Дар'я Сяргееўна Шпак і загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый Алег Уладзіміравіч Каляга.