Сёння, 25 мая, на пляцоўцы чытальнай залы навуковай бібліятэкі пачала працу інтэрактыўная графічная майстэрня, дзе кожны можа паспрабаваць сябе ў ролі старажытнага перапісчыка, пазнаёміцца з абрысамі старажытных славянскіх азбук, глаголіцы і кірыліцы. На гэтай лакацыі размешчана і выстава «Святло славянскай кнігі», падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі.