12 снежня споўнілася 5 гадоў Цэнтру беларускай мовы, літаратуры і культуры, створанаму на філалагічным факультэце МДУ імя М.В. Ламаносава.
З гэтай нагоды 14 снежня адбылася анлайн-сустрэча арганізатараў і ўдзельнікаў Цэнтра, у якой прынялі ўдзел супрацоўнікі навуковай бібліятэкі і замежныя студэнты Купалаўскага ўніверсітэта.
Падчас сустрэчы было выказана шмат цёплых слоў усім, хто спрычыніўся да арганізацыі Цэнтра, абмяркоўваліся пытанні для далейшага супрацоўніцтва, а удзельнікі сустрэчы прачыталі вершы беларускіх пісьменнікаў.
У межах супрацоўніцтва Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы для удзельнікаў Цэнтра праводзіліся заняткі па беларускай мове, навуковай бібліятэкай арганізаваны конкурс “Пазнай Беларусь з намі”, па выніках якога пераможцы станавіліся ўдзельнікамі Летняй школы беларускай мовы і культуры.
А таксама Цэнтру неаднаразова перадаваліся кнігі, каб даць магчымасць усім ахвотным вывучаць беларускую мову і культуру.