У Лідскім замку адбылася рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Ліда і Лідскі край у гісторыі Беларусі», прысвечаная 700-годдзю горада Ліда. Навуковае мерапрыемства было арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі і Лідскім гісторыка-мастацкім музеем.