Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 28 Ліпень 2026 11:56

Праца на карысць Радзімы: працягваецца ўніверсітэцкі этап рэспубліканскага конкурсу "Гаспадары зямлі роднай"

photo 5409011212369990227 yКонкурс "Гаспадары зямлі роднай" аб'ядноўвае самую актыўную моладзь і педагогаў краіны. Прыняць у ім удзел могуць студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта – удзельнікі сельскагаспадарчых работ (у тым ліку ўборачнай кампаніі і жніва).

Галоўная мэта праекта – фарміраванне ў маладога пакалення і моладзі пачуцця гонару за сваю Радзіму і яе росквіт, павагі да вынікаў працы праз актыўны ўдзел у стваральнай рабоце на зямлі. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі, а таксама Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы структурных падраздзяленняў абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў.

У той час як для школ і каледжаў конкурс праводзіцца ў чатыры этапы з красавіка па кастрычнік 2026 года, для ўстаноў вышэйшай адукацыі правілы максімальна простыя - конкурс праходзіць у адзін этап. Удзельнікам неабходна зняць відэаролік і падрыхтаваць апісальную справаздачу ў адпаведнасці з крытэрыямі ацэнкі.

Заяўкі і матэрыялы на конкурс прымае ўпраўленне па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце (вул. Ажэшкі, 22, каб. 308) з 15 чэрвеня па 30 верасня.

Вынікі конкурсу будуць падведзены ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 5 кастрычніка. Найлепшыя праекты атрымаюць пуцёўку на рэспубліканскі этап, дзе будуць прадстаўляць наш універсітэт на ўзроўні ўсёй краіны.

Журы фіналу вызначыць пераможцаў і прызёраў, а таксама прадставіць іх да ўзнагароджання. Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь І, ІІ, ІІІ ступеней, дыпломы Рэспубліканскага цэнтра і сертыфікаты Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

Падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна знайсці ў Палажэнні  пра конкурс.