Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 18 Лістапад 2025 10:11

Увага, купалаўцы! Актывізуюцца сезонныя махлярствы!

2Напярэдадні зімы і навагодніх свят лёгка страціць пільнасць. Пакуль вы плануеце пакупку, зламыснікі прыдумляюць новыя спосабы падману. Цэнтр па сувязях з грамадскасцю нагадвае вам аб асноўных правілах, як не патрапіць на хітрыкі ашуканцаў.

Ашуканцы прыдумляюць самыя розныя махінацыі, каб падмануць грамадзян, але самымі асноўнымі застаюцца размяшчэнне прывабных прапаноў з нізкімі коштамі і скідкамі, патрабаванне поўнай перадаплаты і стварэнне копій рэальных інтэрнэт-рэсурсаў і профіляў у сацыяльных сетках і месенджарах.

Каб пазбегнуць сустрэчы з ашуканцамі неабходна выконваць некалькі простых правіл:

Не давярайце, а правярайце. Зважайце на дакладнасць сайтаў і прадаўцоў, адрас старонкі, водгукі і кантактныя дадзеныя.

Не пераводзіце грошы. Не згаджайцеся на поўную перадаплату без гарантый.

Вядомасць = бяспечная пакупка. Карыстайцеся толькі праверанымі гандлёвымі пляцоўкамі і афіцыйнымі сайтамі.

Памятайце, бясплатны сыр - толькі ў пастцы. Будзьце ўважлівыя да прапаноў, якія здаюцца "занадта выгаднымі".

Купалаўцы, будзьце пільныя! Бяспека вашых фінансаў - у вашых руках!