Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 14 Лістапад 2025 08:49

У Купалаўскім універсітэце вызначылі пераможцу конкурсу «Лідар года – 2025»

IMG 2447Сёння, 13 лістапада, у ГрДУ імя Янкі Купалы паспяхова завяршыўся штогадовы конкурс «Лідар года», які праходзіў у рамках тыдня студэнцкага сукіравання. За перамогу і ганаровы тытул змагаліся дзесяць студэнтаў.

Каб апынуцца ў фінале, рабятам прыйшлося прайсці няпросты шлях. У рамках завочнага этапу яны дэманстравалі сваю эрудзіраванасць у інтэлектуальным конкурсе «Веды і інтэлект».

Фінальнае выпрабаванне стала для ўдзельнікаў магчымасцю паказаць увесь свой крэатыў. Рабяты прадставілі журы творчыя нумары і візітоўкі, дзе раскрылі сябе з самых лепшых бакоў.

Па выніках фіналу конкурсу тытул «Лідар года – 2025» атрымаў Максім Заламай, студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Другое месца дасталася Юліі Багдзевіч, студэнтцы філалагічнага факультэта. Трэцяе месца заваявала Аляксандра Фёдаравіч, студэнтка юрыдычнага факультэта.

Фінал конкурсу «Лідар года – 2025» стаў яркай падзеяй, якая паказала, наколькі студэнты Купалаўскага ўніверсітэта не баяцца цяжкасцяў, імкнуцца самаўдасканальвацца і дэманстраваць свае таленты.