Гэты неверагодна духмяны музей знаходзіцца ў Гродзенскім дзяржаўным абласным эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і моладзі. Падчас экскурсіі слухачам Летняй школы паказалі разнастайнасць беларускай флоры, распавялі, дзе і як збіраць травы, якія расліны могуць прынесці карысць, а якія нашкодзіць. Удзельнікі змаглі не толькі ўбачыць экспанаты, але і панюхаць іх і нават пакаштаваць.
Скончылася мерапрыемства майстар-класам па стварэнні флорарыума і чаяваннем, падчас якога слухачы Летняй школы самастойна выбралі, з якіх траў будзе складацца чай.