Версия для печати
Четверг, 14 августа 2025 09:42

Летняя школа беларускай мовы і культуры Купалаўскага ўніверсітэта – у эфіры тэлеканала «Беларусь 4»

фотоКіраўнік Летняй школы беларускай мовы і культуры Мікалай Грынько разам з яе ўдзельнікамі сталі гасцямі праграмы «Бадзёры ранак» на тэлеканале «Беларусь 4».

Мікалай Грынько распавёў пра гісторыю стварэння школы, а таксама пра насычаную адукацыйную і культурную праграму. Спыніўся кіраўнік і на сёлетніх новаўвядзеннях.

Удзельнікі Летняй школы беларускай мовы і культуры падзяліліся сваімі ўражаннямі ад навучання, а таксама адзначылі высокі ўзровень арганізацыі працы школы.

Выпуск праграмы «Бадзёры ранак» можна паглядзець па спасылцы.