На сённяшні дзень Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт адзіны ў краіне, хто праводзць Летнюю школу беларускай мовы і культуры. У першы дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё школы, на якім атрымалі ўзнагароды пераможцы конкурсу “Пазнай Беларусь з намі”. Напрацягу 12 дзён госці пазнаёмяцца з універсітэтам і горадам, наведаюць заняткі па беларускай мове і гісторыі Беларусі. Таксама ўдзельнікаў чакаюць майстар-класы па беларускім народным танцам і нацыянальнай кухні, сустрэча з паэтам і нават караоке па-беларуску.
– У гэтым годзе для тых, хто прымае ўдзел у школе не ўпершыню, будзе арганізаваны экзамен на ўзровень валодання беларускай мовай ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы. Мы перакананы, што нашы ўдзельнікі добра валодаюць беларускай мовай і мяркуем, што экзамен будзе пройдзены на узровень ад В1 да С2, – адзначыў кіраўнік Летняй школы беларускай мовы і культуры Мікалай Грынько.
Сярод удзельнікаў не толькі тыя, хто прыехаў у ГрДУ імя Янкі Купалы ўпершыню, але і сапраўдныя аматары беларускай мовы і культуры, якія прыязджаюць ужо некалькі гадоў запар.
– Гэта месца, куды хочацца вяртацца зноў і зноў. Выкладчыкі, якія з намі працуюць, так любяць Беларусь і беларускую культуру, што ты захапляешся таксама, - падзялілася ўражаннямі Марыя Прышэльцава, якая прыехала з Варонежа.
Сачыць за навінамі працы Летняй школы можна ў сацыяльных сетках навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы.