Версия для печати
Четверг, 07 августа 2025 10:17

Працягваецца праца Летняй школы беларускай мовы і культуры "Пад светлым іменем Купалы"

5233668420887770362Летняя школа беларускай мовы і культуры "Пад светлым іменем Купалы" праходзіць у Купалаўскім універсітэце з 4 па 15 жніўня. Яе ўдзельнікі актыўна вывучаюць беларускую мову, а таксама знаёмяцца з гістарычнай і культурнай спадчынай Беларусі.

6 жніўня гасцей чакалі цікавыя і займальныя мерапрыемствы. У першай палове дня ўдзельнікі разам са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых, лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Грынько знаёміліся з арфаэпічнымі  асаблівасцямі беларускай мовы, чыталі і аналізавалі тэксты, выяўлялі асаблівасці ўжывання моўных сродкаў, а таксама звярталі ўвагу на месца беларускай мовы сярод іншых моў свету.

У другой палове дня дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксей Загідулін правёў захапляльную экскурсію па горадзе, падчас якой пазнаёміў удзельнікаў са слаўнай гісторыяй аднаго з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі.

У межах працы Летняй школы ўпершыню група ўдзельнікаў здала дзяржаўны экзамен на ўзровень валодання беларускай мовай у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы.

Гэта сведчыць аб высокім узроўні падрыхтоўкі ў Купалаўскім універсітэце на Летняй школе беларускай мовы і культуры.

Сачыць за навінамі працы Летняй школы можна ў сацыяльных сетках навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы.