View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия
Чацвер, 07 Май 2020 13:11

Сумесны праект Універсітэта Вісконсін ў Парксайд і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы «Аб'яднаны ўніверсітэт» стартуе восенню 2020 года

Аўтар
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

19737 1У рамках праекта плануецца набор студэнтаў на сумесныя адукацыйныя праграмы на англійскай мове па фізіцы, псіхалогіі і матэматыцы.

 

Праект «Аб'яднаны ўніверсітэт» прадугледжвае навучанне замежных грамадзян у Купалаўскім універсітэце і ва Універсітэце Вісконсін у Парксайд па схеме «2 + 2». Адвучыўшыся ў ГрДУ імя Янкі Купалы два гады, студэнты змогуць завяршыць сваё навучанне ва Універсітэце Вісконсін у Парксайд, альбо працягнуць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Рэалізоўвацца праект будзе  ў рамках мемарандума аб узаемаразуменні паміж двума ўніверсітэтамі, які быў падпісаны ў ліпені 2019 года.

Партнёрам праекта выступае  AIC Campus Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка.

Чытаць 15752 разоў Апошняя змена Пятніца, 08 Май 2020 09:46