Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 10 Жнівень 2026 13:48

Прафесійныя гарызонты: як студэнцкія атрады ГрДУ імя Янкі Купалы рэалізуюць сябе ў педагогіцы

КОНФЕРЕНЦИЯ 2 ГОТОВО 01Студэнцкі педагагічны атрад «Сузор'е-3» імя Героя Савецкага Саюза Канстанціна Сяргеевіча Заслонава пад кіраўніцтвам студэнткі факультэта матэматыкі і інфарматыкі Анастасіі Сігейкінай стварае незабыўнае лета для дзяцей!

Гэтым летам нашы байцы з галавой акунуліся ў насычанае лагернае жыццё. Раніца сустракала рабят бадзёрай размінкай, а вечар нязменна дарыў запальныя дыскатэкі і душэўныя «агеньчыкі», на якіх нараджалася сапраўднае сяброўства.

Асобнай увагі заслугоўвае культурная праграма! За змену прайшлі батл флэшмобаў, конкурс «Міс і Містар Сузор'е» і бардаўскі вечар з гітарай ля вогнішча. Важатыя не заставаліся ўбаку: яны ставілі танцы, развучвалі з выхаванцамі новыя хіты і запальвалі на сцэне.

Вось так яскрава і актыўна праходзіць лета ў студэнцкіх атрадах!

Падрабязная інфармацыя аб рабоце студэнцкіх атрадаў даступна ў тэлеграм-канале «Купалаўцы» ў рубрыцы #СтудАтрады.