Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 20 Ліпень 2026 14:19

ФОТАФАКТ: у Купалаўскім універсітэце працягваецца здача ўнутраных уступных іспытаў

 У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы поўным ходам ідзе здача ўступных іспытаў.

Сёння, 20 ліпеня, іспыты праходзяць па 11 спецыяльнасцях: «Пачатковая адукацыя», «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання», «Фізічная культура», «Адукацыя ў галіне фізічнай культуры», «Архітэктура», «Графічны дызайн і мультымедыядызайн», «Правазнаўства», «Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў», «Інфармацыйна-вымяральныя прыборы і сістэмы» і «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў». Таксама другі этап іспыту «Творчасць» здаюць абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасць «Журналістыка».

Усяго да іспытаў было дапушчана 1030 абітурыентаў, з якіх 417 паступаюць на дзённую форму, 22 – на завочную поўную і 591 – на завочную скарочаную.

Нагадаем, што ўнутраныя іспыты ў Купалаўскім універсітэце праходзяць з 18 па 25 ліпеня.

Жадаем усім абітурыентам удачы!