Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 15 Ліпень 2026 16:38

Каманда Купалаўскага ўніверсітэта стала прызёрам рэспубліканскай ваенна-прыкладной гульні

photo 5375116322607406133 yЗ 10 па 12 ліпеня ў Мінску прайшоў рэспубліканскі этап ваенна-прыкладной гульні «Прарыў», які сабраў лепшых студэнтаў з усіх вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзяла «бронзу» на спаборніцтве, а таксама вызначылася ў індывідуальным заліку.

Заключны этап спаборніцтваў аб'яднаў на адным полі 80 найлепшых студэнтаў у складзе 8 каманд. У фінале ім трэба было прадэманстраваць не толькі свае фізічныя магчымасці і ваенна-прыкладныя навыкі, але таксама веды і эрудыцыю.

На працягу трох дзён удзельнікі прайшлі праз інтэлектуальны турнір, прадэманстравалі цягавітасць у спаборніцтве «Штурмавая паласа», а таксама паказалі навыкі валодання агнястрэльнай зброяй у спаборніцтвах «Снайперскі рубеж» і «Тактычная стральба» і ўменне кіраваць беспілотным лятальным апаратам.

Па выніках напружанай барацьбы каманда ГрДУ імя Янкі Купалы заняла трэцяе месца, а таксама атрымала ўзнагароду ў індывідуальным заліку: студэнт трэцяга курса факультэта фізічнай культуры Максім Няхайчук стаў уладальнікам тытула «Лепшы стрэлак».

Віншуем купалаўцаў з прызавым месцам і жадаем ім далейшых поспехаў!