Першымі ў ВНУ залічаць пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд. Яны маюць права на паступленне ў 2026 годзе без уступных іспытаў на 24 спецыяльнасці, якія адпавядаюць вучэбнаму прадмету профільнага спаборніцтва. Залічэнне праводзіцца ў межах квоты па кожнай спецыяльнасці, устаноўленай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У 2025/2026 навучальным годзе Шматпрофільная ўніверсітэцкая алімпіяда ГрДУ імя Янкі Купалы ўключала 8 профільных напрамкаў па 7 вучэбных прадметах: біялогіі, гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, рускай мове і літаратуры, беларускай мове і літаратуры, матэматыцы, хіміі і англійскай мове. Яе пераможцамі сталі 178 школьнікаў з усёй Беларусі. Дыпломаў І ступені ўдастоены 48 абітурыентаў, ІІ ступені – 54 абітурыенты, ІІІ ступені – 76 абітурыентаў.
Сваімі ўражаннямі аб паступленні без іспытаў падзялілася пераможца алімпіяды па біялогіі, уладальніца дыплома I ступені і выпускніца гродзенскай сярэдняй школы № 15 імя Д. М. Карбышава Арына Аўгусціновіч. У Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы дзяўчына збіраецца паступаць на спецыяльнасць «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя»:
–Купаловский университет я выбрала, потому что живу в Гродно, люблю свой город и планирую здесь учиться, а после – работать. Я поступаю по целевому направлению, но победа в олимпиаде стала для меня отличной подушкой безопасности. Об этом проекте я узнала от педагога и решила: почему бы не попробовать? Специальность «Специальное и инклюзивное образование» выбрала потому, что мне очень нравится работать с детьми, а они тянутся ко мне. Думаю, я на правильном пути.
Квота для залічэння без уступных іспытаў пераможцаў універсітэцкай алімпіяды ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2026 годзе складае 28 чалавек. Само залічэнне пройдзе 2 ліпеня 2026 года.
Сёння таксама пачаўся прыём дакументаў у рамках мэтавага набору. Купалаўскі ўніверсітэт плануе прыняць на першы курс 201 абітурыента на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі па 26 спецыяльнасцях.
Найбольшая колькасць мэтавых месцаў выдзелена на наступныя напрамкі: "Адукацыя ў галіне фізічнай культуры" – 20 месцаў; "Мытная справа" – 18 месцаў; «Пачатковая адукацыя» – 18 месцаў; «Гісторыя» – 14 месцаў; "Рамана-германская філалогія (англійская)" – 14 месцаў; «Руская філалогія» – 12 месцаў; «Правазнаўства» – 12 месцаў; «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя» – 12 месцаў; «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя» – 10 месцаў; «Псіхалогія» – 10 месцаў; "Электраэнергетыка і электратэхніка"– 8 месцаў; "Беларуская філалогія" – 7 месцаў; «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў» – 6 месцаў; «Журналістыка» – 6 месцаў.
Заяўкі на падрыхтоўку спецыялістаў па мэтавай дамове ў 2026 годзе ў Купалаўскім універсітэце падалі 43 заказчыка кадраў. Сярод іх: Прамысловыя і будаўнічыя прадпрыемствы: ААТ "Белкард", ААТ "Гроднапрамбуд", ААТ "Мастоўдрэў", ААТ "Скідальскі цукровы камбінат", ААТ "Прамтэхмантаж", ДП "Мастоўская сельгастэхніка", КСУП "Племзавод "Рось"", ААТ "Аўтобусны парк г. Гродна", РУП "Гроднаэнерга", ААТ "Гроднасельпраект", ААТ "Міжгаспадарчая перасовачная калона-167" (г. Шчучын), УП "Інстытут Гроднаграмадзянпраект". Ведамствы і дзяржаўныя структуры: Дзяржаўны мытны камітэт, РУП "Белмытсэрвіс", УСК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, ДПУ "Нацыянальны парк "Белавежская пушча"". Медыя і культура: ТРК "Гродна", рэдакцыі газет "Перспектыва" і "Зара над Нёманам". Сфера адукацыі і спорту: Упраўленне спорту Гродзенскага аблвыканкама, аддзелы і ўпраўленні адукацыі Гродзенскага гарвыканкама, адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Гродна, а таксама Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Іўеўскага, Лідскага, Мастоўскага, Навагрудскага, Астравецкага, Ашмянскага, Свіслацкага і Шчучынскага райвыканкамаў. Мэтавыя заяўкі таксама паступілі з іншых рэгіёнаў Беларусі: ад органаў адукацыі Кобрынскага, Барысаўскага, Маладзечанскага і Смалявіцкага раёнаў, а таксама Савецкага раёна г. Гомеля.
Для абітурыентаў, якія паступаюць у Купалаўскі ўніверсітэт на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, устаноўлены наступныя тэрміны прыёмнай кампаніі:
падача дакументаў (акрамя выпускнікоў профільных класаў) – з 27 чэрвеня па 2 ліпеня;
падача дакументаў выпускнікамі профільных класаў – з 27 па 29 чэрвеня;
сумоўе для выпускнікоў профільных класаў – 30 чэрвеня;
уступныя іспыты (акрамя выпускнікоў профільных класаў) – з 4 па 10 ліпеня (у адпаведнасці з раскладам);
залічэнне – па 11 ліпеня.
Выпускнік ваенна-патрыятычнага класа сярэдняй школы № 13 імя У. Т. Цабо горада Гродна Іван Конкін яшчэ некалькі гадоў таму вырашыў звязаць сваё жыццё з мытнай справай, таму спецыяльнасць і вектар паступлення абраў адпаведныя.
– З восьмага класа я вучыўся ў гродзенскай сярэдняй школе № 13 імя В. Т. Цабо. Гэта адзіная школа ў горадзе, дзе ёсць класы мытнай скіраванасці. За час вучобы я даведаўся шмат цікавага аб будучай прафесіі і Гродзенскай рэгіянальнай мытні, таму і вырашыў паступаць у Купалаўскі ўніверсітэт. Выбраў мэтавы напрамак – гэта надзейны шлях, які гарантуе першае працоўнае месца адразу пасля заканчэння ВНУ. Для мяне гэта самы выгодны варыянт.
Для абітурыентаў, якія паступаюць у Купалаўскі ўніверсітэт на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, устаноўлены наступныя тэрміны прыёмнай кампаніі: падача дакументаў (акрамя выпускнікоў профільных класаў) – з 27 чэрвеня па 2 ліпеня; падача дакументаў выпускнікамі профільных класаў – з 27 па 29 чэрвеня; сумоўе для выпускнікоў профільных класаў – 30 чэрвеня; уступныя іспыты (акрамя выпускнікоў профільных класаў) – з 4 па 10 ліпеня (у адпаведнасці з раскладам); залічэнне – па 11 ліпеня.
Акрамя прыёму дакументаў ад алімпіяднікаў і мэтавікоў, у Купалаўскім універсітэце з 27 чэрвеня па 5 ліпеня адкрыта падача заяў у магістратуру. Працягнуць навучанне па праграмах паглыбленай вышэйшай адукацыі ў 2026 годзе можна па 7 спецыяльнасцях.
Уступныя іспыты для тых, хто паступае на другую ступень вышэйшай адукацыі, пройдуць 9 ліпеня. Вочная кансультацыя адбудзецца 8 ліпеня, а азнаёміцца з відэакансультацыяй можна на сайце abit.by. Залічэнне на дзённую і завочную формы навучання за кошт сродкаў бюджэту пройдзе 14 ліпеня, на платнай аснове - 16 ліпеня.
Варта адзначыць, што ў ГрДУ імя Янкі Купалы працуе Лічбавы кабінет абітурыента і электронная чарга на сайце abit.by. З іх дапамогай кожны абітурыент можа загадзя выбраць зручны час для асабістага візіту ў прыёмную камісію.
– Цифровой кабинет абитуриента существует в Купаловском университете несколько лет и стал его своеобразным брендом. Он позволяет любому поступающему в онлайн-формате обратиться в приёмную комиссию с вопросами и загрузить документы для предварительной проверки. Члены комиссии увидят их заранее и подтвердят правильность заполнения. Также сервис дает возможность забронировать в электронной очереди определенную дату и время. Это значительно сокращает процедуру оформления документов при личном визите. Кроме того, в этом году мы запустили чат-бот, оперативно отвечающий на главные вопросы о приемной кампании. Абитуриенты уже активно им пользуются,– рассказал ответственный секретарь приемной комиссии ГрГУ имени Янки Купалы Авак Вартанян.
Усім абітурыентам Купалаўскі ўніверсітэт рэкамендуе загадзя зарэгістравацца ў Лічбавым кабінеце абітурыента на сайце abit.by, запоўніць заяву і прымацаваць электронныя копіі неабходных дакументаў. Далейшыя крокі падкажа сістэма. На любым этапе можна звязацца са спецыялістамі: яны акажуць дапамогу ў рэгістрацыі, а таксама дапамогуць вызначыцца са спецыяльнасцю, формай навучання і факультэтам.
Для падачы арыгіналаў дакументаў абітурыенту неабходна прыйсці ў прыёмную камісію асабіста. Выбраць зручны час візіту можна пры рэгістрацыі ў электроннай чарзе. Віртуальны сэрвіс закліканы дапамагчы пазбегнуць традыцыйных чэргаў у пікавыя перыяды прыёмнай кампаніі.
Па ўсіх пытаннях паступлення ў ГрДУ імя Янкі Купалы можна звярнуцца на гарачую лінію інфармацыйна-даведачнай службы "Абітурыент" па тэлефоне (0152) 67-01-01, а таксама задаць пытанні ў Лічбавым кабінеце на сайце www.abitcard.by.
Сёння, 27 чэрвеня, у Купалаўскім універсітэце пачала працу прыёмная камісія. У першы дзень дакументы падавалі абітурыенты, якія паступалі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, пераможцы шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды, а таксама тыя, хто жадае атрымаць паглыбленую вышэйшую адукацыю.






















