Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 26 Чэрвень 2026 16:41

ФОТАФАКТ: у Купалаўскім універсітэце пачалася пара выпускных

Сёння, 26 чэрвеня, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы далі старт марафону выпускных. Сёння свае дыпломы атрымалі выпускнікі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму - журналісты, спецыялісты па сувязях з грамадскасцю, сацыёлагі, гісторыкі і спецыялісты сферы турызму.

І гэта толькі пачатак! Сваіх дыпломаў з нецярпеннем чакаюць выпускнікі і іншых факультэтаў, што дазволіць афіцыйна стаць спецыялістамі ў сваёй сферы.