Спаборніцтва адбылося 25 чэрвеня, аб'яднаўшы студэнтаў і маладых даследчыкаў. Паспаборнічаць у эрудыцыі сабраліся сем каманд з розных факультэтаў ВНУ. Падрыхтаваныя арганізатарамі пытанні датычыліся самых розных абласцей – ад матэматыкі і біялогіі да гісторыі. Такі міждысцыплінарны падыход дазволіў удзельнікам не толькі праверыць сваю эрудыцыю, але і зірнуць на звыклыя тэмы з нечаканага боку.
Каманды прадэманстравалі шчырую цікавасць да гульні, высокі ўзровень падрыхтоўкі і вялікае жаданне перамагчы, а сам турнір стаў пляцоўкай для нефармальных зносін паміж маладымі даследчыкамі і студэнтамі.
Па выніках упартай барацьбы пераможцам стала каманда «Яна2х». Другое месца атрымала каманда «Шышкі», а трэцяе – каманда «Мікіта». Каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі.
Прадстаўнікі Савета маладых вучоных і студэнцкага навуковага таварыства адзначылі, што плануюць зрабіць правядзенне такіх інтэлектуальных турніраў традыцыяй.
У рамках святкавання Дня моладзі і студэнцтва ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў інтэлектуальны турнір «Што? Дзе? Калі?». Арганізатарамі выступілі Савет маладых вучоных і Студэнцкае навуковае таварыства.











