Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 18 Чэрвень 2026 15:20

Шлях у кар'еру: у Купалаўскім універсітэце прайшло размеркаванне аспірантаў

IMG 754418 чэрвеня стаў урачыстым днём для маладых вучоных Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сёння аспіранты самых розных спецыяльнасцей атрымалі напрамкі для далейшай работы. Большасць з іх стануць работнікамі сваёй роднай альма-матэр.

У працэсе пасяджэння камісіі па размеркаванні да выпускнікоў звярнулася прарэктар па навуковай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Башун. Яна акцэнтавала ўвагу купалаўцаў на гатоўнасці дысертацый і публікацыі вынікаў даследаванняў.

Усяго да размеркавання было прадстаўлена 13 аспірантаў. Восем з іх накіраваны ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, астатнія – у іншыя навучальныя ўстановы Беларусі. У прыватнасці, адзін аспірант стане часткай калектыву Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, адзін працягне сваю дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце і яшчэ адзін – у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Двое аспірантаў папоўняць педагагічныя склады школ: адзін – Азёрскай сярэдняй школы, а другі – сярэдняй школы № 3 горада Скідзеля імя Я.М. Шаўчэнка.

Жадаем нашым маладым вучоным поспехаў у прафесійнай дзейнасці.