Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 17 Чэрвень 2026 17:02

Прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта прынялі ўдзел у Форуме маладых вучоных ШАС

IMG 712617 чэрвеня ў Мінску прайшло маштабнае мерапрыемства – Форум маладых вучоных ШАС, сабраўшы на адной пляцоўцы маладых даследчыкаў з краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.У лік удзельнікаў увайшлі і прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

У дэлегацыю ГрДУ імя Янкі Купалы ўвайшлі дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта Барыс Балахонаў, выкладчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі Іван Ярмак і старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта Алеся Стэцкая.

Работа форуму была арганізавана па дзвюх секцыях: тэхнічнай, дзе праходзіла прэзентацыя сучасных IT-рашэнняў і інжынерных праектаў, і гуманітарнай, прысвечанай актуальным прававым, сацыяльным і лінгвістычным даследаванням.

Адной з галоўных падзей форуму стала выстава перадавых беларускіх распрацовак. У экспазіцыі, якая дэманціруе ключавыя інавацыі айчынных ВНУ, прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадставілі гасцям мерапрыемства ўнікальныя праекты і навукова-тэхнічныя дасягненні сваёй навучальнай установы.

Удзел купалаўцаў у форуме даў універсітэту магчымасць абмяняцца вопытам, прэзентаваць інавацыйны патэнцыял як сваёй установы, так і Гродзенскага рэгіёна ў цэлым, а таксама наладзіць трывалыя міжнародныя сувязі.