З 14 па 15 мая Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па праграме «Запрошаны прафесар» наведвае доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры медыялінгвістыкі СПбДУ Лілія Рашыдаўна Дускаева.
Кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы і кафедра медыялінгвістыкі інстытута «Вышэйшая школа журналістыкі і масавых камунікацый» Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта маюць даўнія партнёрскія сувязі. У рамках рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва загадчык кафедры медыялінгвістыкі СПбДУ Лілія Рашыдаўна Дускаева 14-15 мая прачытала лекцыі па дысцыпліне «Мова СМЯ» студэнтам 1 курса спецыяльнасцяў «Журналістыка» і «Інфармацыя і камунікацыя».
У рамках візіту ў ГрДУ імя Янкі Купалы Лілія Рашыдаўна сустрэлася з прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры журналістыкі, адміністрацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Абмеркаваны пытанні рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва на 2026-2027 гады, магчымасці распрацоўкі сумеснай адукацыйнай праграмы, таксама ўзгоднены тэкст сумеснай манаграфіі, падрыхтаванай навуковымі калектывамі СПбДУ і ГрДУ імя Янкі Купалы. Для госці была арганізавана насычаная экскурсійная праграма, якая дазволіла пазнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай Гродна.
Прафесар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Лілія Рашыдаўна Дускаева прачытала лекцыі студэнтам спецыяльнасцяў «Журналістыка» і «Інфармацыя і камунікацыя»





