Мэтай праекта стала ўдасканаленне навыкаў і кампетэнцый членаў Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета ў рамках адукацыйных сесій форума, а таксама развіццё іх лідарскіх якасцяў і навыкаў тайм-мэнэджменту.
- Такія пляцоўкі даюць магчымасць зірнуць на звыклыя задачы пад новым вуглом. Вяртаюся з багажом ідэй і натхненнем, каб укараняць найлепшыя рэспубліканскія практыкі ў нашым родным ГрДУ! - адзначыла Карына Місцюк.
Акрамя канструктыўнага абмену вопытам, сустрэча з лідарамі ўніверсітэтаў дазволіла сфарміраваць агульную стратэгію развіцця сумеснай праектнай дзейнасці.
30 красавіка на базе Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта адбыўся рэспубліканскі адукацыйны праект «СтудПРАсоўванне». Наш універсітэт прадставіла старшыня студэнцкага савета Купалаўскага ўніверсітэта, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Карына Місцюк.


