Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 10 Красавік 2026 09:53

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла канферэнцыя па пытаннях сучаснай адукацыі

53842352640262853189 красавіка педагагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы стаў цэнтрам ажыўленай дыскусіі. Тут прайшла XXIII Міжнародная навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў «Эўрыка – 2026». Яе ўдзельнікамі сталі больш за 200 маладых даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Кітая і Туркменістана.

Работа канферэнцыі праводзілася па сямі секцыях: «Дзяцінства ў аспекце педагагічных і псіхалагічных даследаванняў», «Актуальныя праблемы педагогікі і сацыяльнай працы», «Пытанні арганізацыі карэкцыйна-педагагічнай працы з дзецьмі, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця», «Актуальныя праблемы выкладання мовы і літаратурнага чытання ва ўстановах адукацыі», «Навучанне матэматыцы і прыродазнаўчым дысцыплінам ва ўстановах адукацыі», «Менеджмент у адукацыі» і «Актуальныя пытанні сучасных сацыягуманітарных ведаў».

У сваіх навуковых дакладах удзельнікі разгледзелі шырокі спектр актуальных пытанняў. Сярод іх – сродкі павышэння лічбавай кампетэнтнасці педагогаў, алгарытмы планавання нестандартных урокаў, прымяненне кейс-метаду ў навучанні малодшых школьнікаў, а таксама стратэгіі развіцця пазнавальнай цікавасці ў вучняў пачатковых класаў. Акрамя таго, канферэнцыя закранула сучасныя падыходы да навучання, у тым ліку развіццё ідэй аб экзістэнцыйных станах асобы ў старажытнакітайскай філасофіі і іх значэнне ў нашы дні. Даклады былі прадстаўлены ў вочным і анлайн-фарматах на рускай, беларускай і англійскай мовах.

XXIII Міжнародная навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў «Эўрыка – 2026» прайшла ў фармаце жывога дыялогу. Удзельнікі з розных краін актыўна дзяліліся адзін з адным вынікамі сваіх даследаванняў, абменьваліся досведам і меркаваннямі, а таксама ўстанаўлівалі навуковыя кантакты.