Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 01 Красавік 2026 10:25

Студэнты Купалаўскага ўніверсітэта запрашаюцца да ўдзелу ў ІІ Маладзёжным форуме Саюзнай дзяржавы.

5355016717475714891З 28 па 30 красавіка ў Мінску на базе Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта адбудзецца II Маладзёжны форум Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Удзельнікамі могуць стаць студэнты беларускіх і расейскіх ВНУ.

Арганізатарамі выступаюць ГА «Рускі дом» у Мінску (Рассупрацоўніцтва) сумесна з Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам, Эканамічным клубам МДІМЗ OECONOMICUS імя А.У. Макаранка і Еўразійскім навучальным інстытутам МДІМЗ.

У рамках форуму для ўдзельнікаў арганізавана работа чатырох секцый: "Эканамічная і прамысловая інтэграцыя", "Маладзёжнае прадпрымальніцтва", "Лічбавая эканоміка і інавацыі", а таксама "Знешнеэканамічная дзейнасць і канкурэнтаздольнасць". Праца секцый пройдзе ў фармаце рашэння камандных кейсаў з наступнай прэзентацыяй перад экспертамі. Па выніках форуму лепшыя каманды будуць узнагароджаны памятнымі прызамі.

Для ўдзелу ў конкурсным адборы неабходна запоўніць заяўку да 8 красавіка, а затым прайсці кароткае анлайн-інтэрв'ю з камандай арганізатараў форуму.