Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 16 Сакавік 2026 13:17

Ад далікатнага крышталя да соладавых традыцый: калектыў ГрДУ імя Янкі Купалы наведаў Бярозаўку і Ліду

5310181901765120381Мінулыя выхадныя для супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта прайшлі ў фармаце экскурсійнага тура. Купалаўцы змянілі рабочую абстаноўку на знаёмства з унікальнай спадчынай Гродзенскага рэгіёну, наведаўшы легендарныя вытворчасці са шматгадовай гісторыяй.

Знаёмства з рэгіёнам пачалося ў Бярозаўцы на знакамітым шклозаводзе "Нёман". Купалаўцам прадставілася магчымасць на свае вочы ўбачыць працэс ператварэння распаленай масы ў вытанчаныя формы і даведацца пра тонкасці старажытнага рамяства шкловыдзімальшчыкаў.

Другой кропкай маршрута стала Ліда, дзе супрацоўнікі ўніверсітэта наведалі інтэрактыўны музей Лідскага бровара, адкрыты на тэрыторыі завода ў 2022 годзе. Удзельнікам прадэманстравалі эвалюцыю піўной эстэтыкі - ад дызайну этыкетак да формы куфляў. Акрамя таго, купалаўцам паказалі калекцыю рарытэтных бутэлек завода Носеля Пупко, датаваных канцом XIX - пачаткам XX стагоддзя, якія захавалі дух мінулай эпохі.

Нефармальныя зносіны па-за сценамі ВНУ не толькі пашыраюць далягляд, але і ўмацоўваюць карпаратыўны дух, ствараючы даверную атмасферу ўнутры вялікай Купалаўскай сям'і.