Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 25 Люты 2026 11:46

Падтрымаем Карыну Місцюк і Кацярыну Сіроцкую на фінале «Студэнта года – 2025»!

525610390841164250826 лютага ў Мінску пройдзе рэспубліканскі этап самага маштабнага студэнцкага конкурсу «Студэнт года». Ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўдзел возьмуць Карына Місцюк, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і Кацярына Сіроцкая, студэнтка 3 курса інжынернага факультэта.

Фінал конкурсу «Студэнта года – 2025», арганізатарам якога выступае ГА «БРСМ», збярэ на адной сцэне сем самых яркіх прадстаўнікоў студэнцтва з усёй Беларусі. Кожны з іх ужо даказаў, што варты звання «Студэнт года», прайшоўшы абласны этап, зараз ім трэба будзе пазмагацца за гэтае званне ў рэспубліканскіх маштабах.

У рамках фінальнага этапа канкурсантам трэба будзе прадэманстраваць журы і гледачам не толькі свае творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, але і асабістыя якасці.

Ад Купалаўскага ўніверсітэта за перамогу будуць змагацца пераможца абласнога этапа, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Карына Місцюк і фіналістка абласнога этапа, студэнтка 3 курса інжынернага факультэта Кацярына Сіроцкая.

Разам з купалаўцамі на конкурс адправяцца і іх групы падтрымкі, але кожны можа падтрымаць нашых студэнтак, аддаўшы свой голас за іх у галасаванні за званне «Студэнт года ONLINE».

Падтрымаем Карыну Місцюк і Кацярыну Сіроцкую!

 

5256207275389555801

 

5256207275389555802