Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 16 Сакавік 2026 12:23

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе міжнародная студэнцкая канферэнцыя, прысвечаная сацыялогіі

521786766570626028719 сакавіка кафедра паліталогіі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы правядзе юбілейную XX Міжнародную студэнцкую навукова-практычную канферэнцыю «САЦЫЯЛАГІЧНЫЯ ЧЫТАННІ – 2026».

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты, гатовыя прадставіць вынікі сваіх даследаванняў і абмяняцца ідэямі.

Сацыялагічныя чытанні ахопяць шырокі спектр актуальных тэм: ад сучаснай сацыялогіі і трансфармацыі камунікацый у лічбавую эпоху да рэлігіі ў сучасным свеце.

Каб стаць удзельнікам канферэнцыі, неабходна да 7 сакавіка даслаць заяўку і тэкст даклада на адрас электроннай пошты: Vojtexhik_AS@grsu.by.

Прыняць удзел у канферэнцыі можна будзе ў адным з трох фарматаў: вочным, дыстанцыйным або завочным (толькі публікацыя). Работы прымаюцца на рускай, беларускай і англійскай мовах.

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел!

Падрабязную інфармацыю пра канферэнцыю і форму заяўкі можна знайсці ў ІНФАРМАЦЫЙНЫМ ЛІСЦЕ.