Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 05 Снежань 2025 11:21

Прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Купалаўскага ўніверсітэта Васіль Сянько выступіў з дакладам на Усерасійскай навукова-практычнай канферэнцыі

IMG 7930 1e51d96c531Сёння, 4 лістапада, прайшла Усерасійская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Актуальныя пытанні процідзеяння карупцыі» ў Белгарадскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце імя В.Г. Шухава, да якой Купалаўскі ўніверсітэт далучыўся анлайн.

Канферэнцыя сабрала вядучых спецыялістаў з розных краін, аб'яднаных агульнай мэтай – пошукам эфектыўных рашэнняў у барацьбе з карупцыйнымі праявамі.

На пленарным пасяджэнні ў анлайн-фармаце выступіў прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Васіль Сянько з дакладам па тэме «Палітыка антыкарупцыйнай бяспекі на прыкладзе ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». У сваім дакладзе Васіль Васільевіч раскрыў сістэмны падыход для стварэння антыкарупцыйных механізмаў у адукацыйным асяроддзі. Важна адзначыць, што суаўтарам дакладу выступіла начальніца Цэнтра кадравай і прававой працы Галіна Сакомская.

Сярод удзельнікаў канферэнцыі быў таксама Аляксандр Карэўскі, першы прарэктар Купалаўскага ўніверсітэта.