Памутненне, якое ўзнікае ў яблычным віне (сідры) з часам з-за нестабільных бялкоў – сур'ёзная праблема для вытворцаў, бо спажыўцы лічаць каламутны напой недабраякасным.
У наш час для асвятлення яблычнага сідру выкарыстоўваюць бентанітавую гліну, аднак выкарыстанне дадзенага метаду прыводзіць да страты аб'ёму напоя і выдаленні антыаксідантаў, якія адказваюць за густ, водар і карысць прадукта, а яго здабыча і ўтылізацыя наносяць шкоду навакольнаму асяроддзю.
Сарбенты, распрацаваныя Купалаўскімі хімікамі і хімікамі з Санкт-Пецярбурга, створаны на аснове прыроднага палімера хітазану мадыфікаванага бяспечнымі неарганічнымі наначасціцамі аксіду жалеза, гідраксіяпатыту або слаістых падвойных гідраксідаў. Яго асаблівасцю стала кропкавае выдаленне нестабільных бялкоў, якія выклікаюць памутненне, без страты якасці напою.
У даследаванні з боку ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел загадчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Аксана Паўлава і старшы выкладчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Марыя Трусава. Ад Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта распрацоўкай займаліся аспірант па кірунку «Неарганічная хімія» Камелія Рашытава і дацэнт кафедры агульнай і неарганічнай хіміі Вольга Асмалоўская.
Гэты праект – наглядны прыклад таго, як сумесная работа вучоных розных краін садзейнічае распрацоўцы тэхналогіі новага часу. Створаныя сарбенты дазваляюць не толькі палепшыць якасць выпускаемага прадукта, але і знізіць негатыўнае ўздзеянне на экалогію.

Хімікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сумесна з калегамі з Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта стварылі інавацыйныя экалагічныя сарбенты для асвятлення яблычнага віна. Тэхналогія эфектыўна змагаецца з памутненнем, захоўваючы якасць напою.