У час форуму будуць працаваць секцыі, на якіх маладыя гісторыкі Беларусі і Расіі абмяркуюць тэмы «Гістарычная спадчына Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне як важнейшы фактар патрыятычнага выхавання моладзі» і «Уклад народаў Савецкага Саюза ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне».
Пленарнае паседжанне форума адбудзецца 7 верасня ў 15:00. Падключыцца анлайн да яго можна будзе па спасылцы.
Адным з прадстаўнікоў Гродзенскай вобласці на мерапрыемстве стане студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Карына Місцюк з праектам, прысвечаным захаванню гістарычнай праўды і гістарычнай памяці ў інфармацыйным полі.