«Сту-Дэнс» ужо многія гады з'яўляецца яркім творчым сімвалам Купалаўскага ўніверсітэта, цешачы і здзіўляючы гледачоў сваімі харэаграфічнымі пастаноўкамі. Атрыманне такога ганаровага звання стане новай старонкай у гісторыі калектыва і стымулам працягваць рухацца да новых вышынь.
Нагадаем, 30 мая калектыў прадстаўляў творчую справаздачу на пасяджэнні рэспубліканскай камісіі ў Гродне, і яе вынікам стала хадайніцтва ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб прысваенні калектыву звання «Народны». І нашы танцоры заслужана атрымалі гэтае званне.
Віншуем калектыў сучаснай харэаграфіі «Сту-Дэнс» і жадаем невычэрпнай крыніцы натхнення!