Удзел у школе прынялі студэнты 2 курса факультэта біялогіі і экалогіі Кацярына Андруковіч, Максім Калачоў, Ганна Лемеза і Анастасія Самойлава сумесна з выкладчыкам кафедры сістэмнай біялогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Інай Жэбрак.
Праграма школы ўключала правядзенне заняткаў на базе факультэта біялогіі БДУ, Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі і Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі. Іна Жэбрак правяла для студэнтаў лекцыю, дзе расказала пра асабісты досвед працы з Corynebacterium glutamicom, якая вырабляе карысную амінакіслату лізін. Таксама студэнты вывучылі метады даследавання карынабактэрый і метады вызначэння канцэнтрацыі амінакіслот.
Для ўдзельнікаў арганізавалі экскурсіі ў Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі і Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі, дзе яны пазнаёміліся з работай і дасягненнямі ў сферы біятэхналогій. У Інстытуце мікрабіялогіі адбыўся круглы стол, на якім удзельнікі летняй школы абмеркавалі біятэхналагічны патэнцыял карынабактэрый і перспектывы развіцця біятэхналогіі ў Беларусі.
Завяршылася летняя школа наведваннем вытворчасці амінаксілот на ЗАТ «Беларуская Нацыянальная Біятэхналагічная Карпарацыя».