Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 26 Чэрвень 2025 15:24

Супрацоўніку Купалаўскага ўніверсітэта прысуджана вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук

539811783527379382725 чэрвеня па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук была прысуджана Марыі Трусавай, старшаму выкладчыку кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання.

Абарона дысертацыі «Тэхналогія апрацоўкі фруктова-ягадных натуральных вінаматэрыялаў з выкарыстаннем хітазана для павышэння калоіднай стойкасці вінаў» па спецыяльнасці 05.18.07 – «Біятэхналогія харчовых прадуктаў і біялагічных актыўных рэчываў» адбылася 7 лютага 2025 года ў савеце па абароне дысертацый Д 02.17.01 пры ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій». Навуковы кіраўнік – Аксана Паўлава, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, загадчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання.