Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 25 Чэрвень 2025 10:09

У ГрДУ імя Янкі Купалы працягваецца конкурс прафесійнага майстэрства «Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта»

5390934145988949023У рамках конкурсу падрыхтавана новае інтэрв'ю з Ганнай Крофта, дацэнтам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання.

У гэтай займальнай размове Ганна Крофта дзеліцца сваімі разважаннямі аб важнасці балансу паміж любоўю і мудрасцю ў педагагічнай дзейнасці. Яна разглядае межы паміж традыцыямі і навацыямі ў адукацыі і тлумачыць, як пытанне «Чаму?» можа перавярнуць працэс навучання. Таксама ў інтэрв'ю абмяркоўваецца, якім мусіць быць педагог будучыні.

Запрашаем усіх жадаючых паглядзець інтэрв'ю і пакінуць сваё меркаванне аб канкурсанце, яго ідэях і прагнозах у ацэначным лісце па гэтай спасылцы.

Конкурсны іспыт «Дыялог педагога» накіраваны на дэманстрацыю ўзроўню педагагічнай культуры і прафесійна-асобасных кампетэнцый удзельнікаў, а таксама на выяўленне педагагічных знаходак, якія садзейнічаюць дасягненню новых адукацыйных вынікаў.