З прывітальным словам ад Купалаўскага ўніверсітэта выступіў Віталь Храмаў, дэкан факультэта фізічнай культуры. Лусіне Харазян, дацэнт кафедры тэорыі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны, якая з'яўляецца мадэратарам маладзёжнай школы, расказала пра парадак прыёму ў магістратуру Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і арганізацыю адукацыйнага працэсу.
Удзельнікам школы прадстаўлена магчымасць паслухаць лекцыі пра “Публікацыйную актыўнасць маладога вучонага”, а таксама прайсці майстар-класы па падрыхтоўцы навуковых артыкулаў.
Арганізатары адзначылі важнасць правядзення дадзенага мерапрыемства для развіцця навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў і маладых вучоных.