Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 03 Красавік 2024 11:42

Грані мытнага майстэрства: купалаўцы ў ліку пераможцаў міжвузаўскай алімпіяды

таможняНа базе факультэта міжнародных адносін БДУ 29 сакавіка адбылася «Міжвузаўская студэнцкая прадметная алімпіяда па мытным праве» сярод студэнтаў 2 і 3 курсаў спецыяльнасці «Мытная справа». У алімпіядзе прынялі ўдзел 6 універсітэтаў Рэспублікі Беларусь.

У склад інтэлектуальнай каманды Купалаўскага ўніверсітэта ўвайшлі студэнты 3 курса юрыдычнага факультэта Юлія Баброва, Ксенія Будзько, Карына Гойлік і Павел Калеснікаў.

Каманда студэнтаў-мытнікаў прадэманстравала высокі ўзровень ведаў у галіне прававога рэгулявання пытанняў, звязаных з перамяшчэннем тавараў праз мытную граніцу, справілася з разлікам мытных плацяжоў, а таксама здолела праявіць кемлівасць у бліц-туры. Студэнты занялі ІІ месца ў міжвузаўскай студэнцкай прадметнай алімпіядзе.

Падрыхтоўку купалаўцаў да алімпіяды ажыццяўлялі загадчык кафедры міжнароднага права, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Лілія Абрамчык і старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Дзіяна Ліцвінчук.

Віншуем каманду юрыдычнага факультэта з дастойным вынікам!