У мерапрыемстве прыняў удзел ініцыятар выдання гэтага нумара – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Горны, які падкрэсліў важнасць распрацоўкі сучаснага навуковага погляда на гісторыю Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд з улікам новых тэарэтычных напрацовак.
Таксама ў прэзентацыі прынялі удзел супрацоўнікі рэдакцыі Беларускага гістарычнага часопіса, прадстаўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, студэнты і аспіранты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Тэматычны нумар Беларускага гістарычнага часопіса, прысвечаны 100-годдзю Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, з'яўляецца плёнам працы прадстаўнікоў гістарычных школ ГрДУ імя Янкі Купалы, БрДУ імя А.С. Пушкіна і НАН Беларусі. З прывітальным словам да чытачоў тэматычнага нумару ад імя Купалаўскага ўніверсітэту звярнулася рэктар Ірына Кітурка.