Як расказала член вышэйшай палітычнай рады беларускай партыі Белая Русь Ірына Сцепаненка, праект, у першую чаргу, накіраваны на ўдасканаленне палітычных навыкаў сябраў партыі Белая Русь. Першы набор у школу склаў 20 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі партыі Белая Русь з Гродзенскага рэгіёна. Усе яны атрымаюць неабходныя для партыйнай дзейнасці веды, якія стануць падмуркам іх паспяховай палітычнай дзейнасці.
– Слухачы больш глыбока пазнаёмяцца з асновамі ідэалогіі беларускай дзяржавы, абмяркуюць актуальныя праблемы, звязаныя з развіццём сусветнай супольнасці. Натуральна, у межах працы школы ўдзельнікі абмяркуюць пытанні «на злобу дня», якія тычацца выбарчай кампаніі. Праца «Партыйнай школы» будзе арганізавана на сістэмнай аснове. Пасля праходжання навучання ўдзельнікі школы падзеляцца ведамі на месцах і будуць прымяняць іх у працы падчас выбарчай кампаніі, – расказала Ірына Сцепаненка.
Трохдзённая праграма будзе насычаная ведамі з розных галін: гэта і гісторыя станаўлення беларускай нацыі і яе дзяржаўнасці, і ідэалагічны аспект з пункту гледжання права і кіраўніцкага праекта. Будуць закрануты такія аспекты як інфармацыйная культура і медыяграматнасць, інфармацыйная бяспека і многія іншыя.
– Для рэалізацыі гэтай праграмы прыцягнуты лепшыя выкладчыкі Купалаўскага універсітэта. Слухачы таксама маюць вялікі вопыт, бо ўсе яны паспяховыя ў сваёй кар'еры, яны прайшлі пэўны жыццёвы шлях, таму з вялікім энтузіязмам падключаюцца да дыялогу, — расказала дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Канцэал.