Унікальны творчы праект аб'ядноўвае студэнтаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі, якія атрымалі поспех у вучобе, навуцы, спорце і творчасці.
У гэтым годзе за права стаць «Студэнтам года-2023» будуць змагацца 9 купалаўцаў. Фіналісты ўжо прадставілі на суд журы відэаролік пра сябе, а таксама распрацавалі ўласны праект «Маладзёжная ініцыятыва».
Падчас фінальных выпрабаванняў «Візітная картка» студэнты-купалаўцы раскажуць журы і гледачам аб сваіх захапленнях і дасягненнях, а таксама прадэманструюць навыкі тэхнікі і культуры маўлення, арыгінальнасць падачы інфармацыі, крэатыўнасць і ўменне кантактаваць з аўдыторыяй у конкурсе аратарскага майстэрства і інтэлектуальным конкурсе, раскрыюць свае таленты ў творчым спаборніцтве.
Конкурс накіраваны на развіццё лідэрскіх якасцей, падтрымку патэнцыялу студэнцкай моладзі, стварэнне ўмоў для яе самарэалізацыі ў галіне грамадскай дзейнасці, навукі, мастацтва і спорту, прасоўванне студэнцкіх ініцыятыў і праектаў, павышэнне прэстыжу ведаў і папулярызацыю прафесіі.
Ідэйны натхняльнік праекта - Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, што студэнты могуць выбраць пераможцу ў намінацыі «Студэнт года - ОНЛАЙН». Галасаванне будзе адкрыта СЁННЯ ўвечары і завершыцца 2 лістапада ў 17.00.
Прапануем вам бліжэй пазнаёміцца з удзельнікамі маладзёжнага конкурсу!
Студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта Ягор Шушкевіч
Студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Вераніка Саўко
Студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Анастасія Магер
Студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Ангеліна Займак
Студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Кісель
Студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Ніна Анішчык
Студэнтка 4 курса факультэта біялогіі і экалогіі Акула Анастасія
Студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта Марыя Піхцерава
Студэнтка 3 курса Фізіка-тэхнічнага факультэта Дар'я Гадлеўская