Павіншаваць студэнтаў прыйшлі выкладчыкі, родныя і блізкія, а таксама ганаровыя госці. Раздзялілі радасць і хвалюючасць моманту з будучымі мытнікамі старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўны саветнік мытнай службы ІІІ рангу Уладзімір Арлоўскі, начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні, Дзяржаўны саветнік мытнай службы ІІІ рангу Аляксандр Піхун, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.
Як адзначыў Уладзімір Арлоўскі, мытны камітэт удзяляе вялікую ўвагу падрастаючаму пакаленню, якое прыйдзе на змену дзейным супрацоўнікам. Праца з моладдзю вядзецца яшчэ са школьнай лавы і працягваецца ва ўніверсітэце.
– Прынясенне клятвы на вернасць Радзіме - важны крок на шляху ў прафесію мытніка, – падкрэсліў Уладзімір Арлоўскі. – Вельмі рады падзяліць са студэнтамі гэты важны момант. Невыпадкова ўрачыстая цырымонія праходзіць на другім курсе, бо для таго, каб надзець форму, трэба зарэкамендаваць сябе. А «Мытная справа» – няпростая спецыяльнасць. Навучаючыся на юрыдычным факультэце Купалаўскага ўніверсітэта, студэнты павінны разумець, што ў праграме няма непатрэбных прадметаў, кожная дысцыпліна, якая вывучаецца, накіравана на падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў. Навучанне ідзе ў цеснай сувязі з мытнымі органамі. Студэнты праходзяць практыку ў пунктах пропуску, а практыкуючыя спецыялісты выкладаюць профільныя дысцыпліны, таму мы ўпэўненыя ў якасці падрыхтоўкі студэнтаў.
Кадры для мытных органаў ва ўніверсітэце рыхтуюць з 2016 года. Уся работа па падрыхтоўцы спецыялістаў ідзе ў цесным узаемадзеянні з Гродзенскай рэгіянальнай мытняй. Першы выпуск спецыяльнасці «Мытная справа» Купалаўскага ўніверсітэта адбыўся ў 2021 годзе. Як распавяла дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава, на дадзены момант на чатырох курсах спецыяльнасці «Мытная справа» навучаюцца 119 чалавек:
– Прынясенне Клятвы стала добрай традыцыяй для нашага ўніверсітэта. На першым курсе будучыя мытнікі павінны ў поўнай меры ўсвядоміць важнасць выбранага шляху, добра вучыцца і паказаць, што яны вартыя быць мытнікамі. Таму прыняцце прысягі – важнае мерапрыемства і для ўсяго ўніверсітэта, і для кожнага студэнта.
У рамках урачыстага прыняцця прысягі студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа» старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Арлоўскі ўручыў узнагароды студэнтам і супрацоўнікам Купалаўскага ўніверсітэта. Сярод узнагароджаных – рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, якая атрымала нагрудны знак Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь «За адзнаку» ІІ ступені
Пасля завяршэння ўрачыстага рытуалу прынясення клятвы студэнты-мытнікі сталі ўдзельнікамі дыялогавай пляцоўкі, дзе на іх пытанні адказвалі Уладзімер Арлоўскі і Аляксандр Піхун. Начальнік ведамства зазначыў, што яму, у першую чаргу, было цікава паслухаць студэнтаў, даведацца, што іх хвалюе. Размова атрымалася цікавай і ажыўленай. Студэнты адзначылі, што ім быў важны момант зносін напрамую з кіраўнікамі, бо гэта вельмі выдатна, калі можна гаварыць адкрыта і без пасрэднікаў.