У рамках форуму прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Фізіка-матэматычная адукацыя ў сучасным грамадстве: праблемы, шляхі вырашэння, перспектывы развіцця», а таксама адбыліся заняткі Школы навуковага настаўніцтва «Ад А да Я».
Факультэт матэматыкі і інфарматыкі Купалаўскага ўніверсітэта не першы год выступае партнёрам мерапрыемстваў форуму. Каардынатарам супрацоўніцтва з'яўляецца дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі Алена Сецько.
27 верасня намеснік дэкана факультэта матэматыкі і інфарматыкі па выхаваўчай рабоце Ірына Трыфанава і дацэнт кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры Валянцін Тышчанка разам са студэнтамі 4 курса спецыяльнасці «Матэматыка» ўдзельнічалі ў працы дыстанцыйнага круглага стала, падчас якога абмяркоўваліся актуальныя адукацыі ў сучаснай школе.
29 верасня каманда студэнтаў 3 і 4 курсаў спецыяльнасці «Матэматыка» прыняла ўдзел у фарсайт-сесіі форуму. Яе ўдзельнікамі сталі, акрамя купалаўскай каманды, студэнты Пскоўскага і Бранскага ўніверсітэтаў. Каманды абмяркоўвалі праблемы школьнай матэматычнай адукацыі, прапаноўвалі спосабы папулярызацыі матэматычных ведаў у вучнёўскім асяроддзі, актыўна дыскутавалі. Куратарам студэнцкай каманды падчас фарсайт-сесіі выступіў загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый Купалаўскага ўніверсітэта Алег Каляга.