Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 27 Красавік 2023 11:15

У ГрДУ імя Янкі Купалы праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці Чарнобыльскай катастрофы

IMG 0633 2Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ўжо трэці год запар праводзіць дыялогавую пляцоўку, прысвечаную Дню памяці Чарнобыльскай катастрофы.

 

У дзень 37-годдзя Чарнобыльскай катастрофы на факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму былі запрошаны ліквідатары: падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, Вячаслаў Мароз і маёр міліцыі ў адстаўцы Аляксей Акулевіч. Нягледзячы на даўнасць падзеі, успаміны ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі свежыя і дакладныя.

Тое, што нас уражвае, застаецца ў памяці надоўга. Чарнобыльская катастрофа пачала сабой новую эпоху. Нараўне з ветэранамі Перамогі над фашызмам з'явіліся мы - ветэраны барацьбы з радыяцыйнай катастрофай. Прыемна, што маладое пакаленне памятае і шануе нас, – адзначыў Вячаслаў Мароз.

Запрошаныя госці расказалі прысутным аб выбуху на ЧАЭС, аб тым, як была наладжана работа па ліквідацыі наступстваў і што адбывалася ў тыя нялёгкія дні. Удзельнікі мерапрыемства змаглі з першых вуснаў даведацца, як несці службу ў зоне адчужэння, у чым заключалася работа дазіметрыстаў і як працавала міліцыя па абароне маёмасці эвакуіраваных грамадзян.

Ініцыятарам і арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца Студэнцкая рада факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Гэта той выпадак, калі ініцыятыва ішла ад студэнтаў. Дзецям цікава даведацца інфармацыю аб тых падзеях з вуснаў сведкаў. Мы, маладое пакаленне, як ніхто павінны шанаваць і памятаць кожную старонку гісторыі нашай Радзімы, - адзначыў Арсеній Сідаркевіч, студэнт 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

У рамках сустрэчы ўдзельнікі пагаварылі аб гераізме і бясстрашнасці тых, хто прымаў удзел у ліквідацыі аварыі. Вельмі важна захаваць старонкі гісторыі тых страшных дзён, каб яны не паўтарыліся.