Пераўвасобіліся ў ратавальнікаў і прынялі ўдзел у ліквідацыі надзвычайных сітуацый студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і БІП – Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій.
Першы конкурсны дзень для ўдзельнікаў пачаўся ў сценах абласнога ўпраўлення МНС. Прадстаўнікі каманд прайшлі праверку ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці, аказалі дапамогу пацярпелым на этапе "Першая дапамога" і выступілі з уласным "Шлягерам бяспекі".
Выпрабаванні другога дня праверылі ўдзельнікаў на цягавітасць. Студэнты пераадолелі паласу перашкод, ліквідаваўшы наступствы дарожна-транспартнага здарэння і адшукалі "пацярпелых" у задымленым памяшканні.
У выніку двухдзённых спаборніцтваў каманда Купалаўскага ўніверсітэта стала першай у наступных намінацыях: «Паласа выжывання», «Шлягер бяспекі», «НС на вадзе», «Знатокі АБЖ», «Аказанне першай дапамогі».
Па выніку напружаных спаборніцтваў 1-е месца ў каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы; 2-е месца занялі рабяты з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта; 3-е месца ў прадстаўнікоў Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта; 4-е месца - БІП - Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій.
Зусім хутка, у пачатку мая, каманда Купалаўскага ўніверсітэта прадставіць нашу вобласць на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў, які пройдзе ў Мінскай вобласці (в. Светлы Гай). Жадаем рабятам поспехаў і перамогі!