Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 26 Студзень 2023 09:47

На Савеце ўніверсітэта ўшаноўвалі Купалаўцаў

IMG 9894Па традыцыі на пасяджэнні ўшаноўвалі супрацоўнікаў і студэнтаў, якія дасягнулі поспехаў у вучэбнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці.

 

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы павіншавала старшага выкладчыка кафедры грамадзянскага права і працэсу Вікторыю Халупка з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі ўзнагароджаны дырэктар РУП “ВНВЦ “Тэхналаб” Аляксандр Васілевіч за шматгадовую плённую працу і вялікі асабісты ўклад у павышэнне эфектыўнасці дзейнасці РУП “ВНВЦ “Тэхналаб” у статусе Навукова-тэхналагічнага парка; загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Сяргей Піваварчык за эфектыўную навукова-даследчую дзейнасць і высокія вынікі ў падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі; дацэнт кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры Вячаслаў Пранько за шматгадовую добрасумленную работу і высокія дасягненні ў арганізацыйна-метадычным забеспячэнні работы савета па абароне дысертацый; адказны сакратар рэдакцыі навуковых часопісаў “Веснік ГрДУ ім. Янкі Купалы» Наталля Шаршаневіч за шматгадовую плённую працу і высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці.

Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі ўзнагароджаны за актыўны ўдзел у навукова-даследчай рабоце, актыўную праектную дзейнасць і публікацыю вынікаў навуковых даследаванняў у высокарэйтынгавых выданнях, добрасумленную плённую працу і высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці Аляксандр Горны, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных. гістарычных дысцыплін, Юлія Кейко, выкладчык кафедры турызму і культурнай спадчыны, аспірант спецыяльнасці «Айчынная гісторыя», Вольга Карнэль, эканаміст 1 катэгорыі сектара фінансавага суправаджэння навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці, Аксана Лешанюк, адказны сакратар рэдакцыі навуковых часопісаў “Веснік ГрДУ імя Янкі Купалы» Наталля Шаршаневіч за шматгадовую плённую працу і высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці., Эдуард Мусафіраў, дацэнт кафедры механікі і будаўнічых канструкцый.

Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за поспехі ў вучобе, актыўны ўдзел у навуковым, грамадскім, творчым і спартыўным жыцці ўніверсітэта былі ўзнагароджаны Алаттабі Абдуладхім Туркі Джаліл, выпускнік аспірантуры 2022 года спецыяльнасці «Мікрабіялогія» факультэта біялогіі і экалогіі, Кацярына Байгот, студэнтка 4 курса факультэта біялогіі і экалогіі, Уладзіслаў Вайняловіч, студэнт 3 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, Ілля Кужалевіч, студэнт 3 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, Міхаіл Лешчык, студэнт 2 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, курса юрыдычнага факультэта, Карына Пузіна, студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта; Арсеній Сідаркевіч, студэнт 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, Карына Ташматава, студэнтка 2 курса педагагічнага факультэта, Лізавета Хамутоўская, студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта.

Віншуем!