Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 01 Сакавік 2016 08:30

Міжнародны адукацыйны марафон «Купалаўскія праекты», прысвечаны распрацоўцы навучальных сеткавых праектаў на 2016/2017 навучальны год, стартуе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

З 1 сакавіка стартуе адукацыйны марафон «Купалаўскія праекты», прысвечаны распрацоўцы навучальных сеткавых праектаў на 2016/2017 навучальны год. Марафон будзе праводзіцца на аснове багатага вопыту развіцця прафесійных кампетэнцый педагогаў у межах адукацыйнага марафона "Праектны інкубатар 2015". 

Ініцыятарам «Купалаўскіх праектаў» з'яўляецца Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы

Прыняць удзел у марафоне могуць цьютары, эксперты, ІКТ-актыўныя педагогі з розных рэгіёнаў краін СНД, зацікаўленыя ў распрацоўцы і правядзенні якасных навучальных сеткавых праектаў для нашых дзяцей.

Працоўная мова марафону - руская. 

Мэта мерапрыемства - навучыць педагогаў тэхналогіям стварэння навучальнага сеткавага праекта і стварыць да 1 верасня даведнік навучальных сеткавых праектаў на 2016/2017 навучальны год.

Кіраўнік марафона - дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Ніна Пятроўна Макарава (e-mail: makarova_np@grsu.by, makarova1.nina@gmail.com).

Азнаёміцца з мэтамі правядзення марафона можна у дадатку.

 

Праграма марафона

Дата Мероприятие
10-29 лютага Рэгістрацыя  экспертаў, цьютараў і стажораў, гатовых суправаджаць распрацоўку новых і дапрацоўку наяўных навучальных сеткавых праектаў.
1-10 сакавіка Рэгістрацыя аўтараў, гатовых да засваення праектнай тэхналогіі ў ІКТ-насычаным адукацыйным асяроддзі, распрацоўцы ўласнага навучальнага сеткавага праекта і правядзенні яго на муніцыпальным, рэгіянальным або міжнародным узроўні ў 2016/2017 навучальным годзе.
11 марта – 15 мая Атрыманне гатовых навучальных сеткавых праектаў.
16-20 мая  Першасная экспертыза гатовых навучальных сеткавых праектаў і падрыхтоўка спісу праектаў для апрабацыі ў Летняй сесіі (праводзяць цьютары і эксперты).
1 чэрвеня – 30 ліпеня Апрабацыя гатовых навучальных сеткавых праектаў у фармаце трэнінгу «Летняя сесія» (пры дапрацоўцы праектаў, якія атрымалі заўвагі).
1-20 жніўня Экспертная сесія для адбору лепшых праектаў у Даведнік 2016/2017 навучальнага года.
22-31 жніўня Прэзентацыя Даведніка на жнівеньскіх мерапрыемствах.

Па выніках марафона эксперты, цьютары і стажоры ў жніўні 2016 года атрымаюць сертыфікаты ГрДУ імя Янкі Купалы.

Усе аўтары, якія распрацавалі якасныя навучальныя сеткавыя праекты, дапушчаныя да апрабацыі ў рамках Летняй сесіі, таксама будуць адзначаны сертыфікатамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Аўтары навучальных сеткавых праектаў, размешчаных у Даведніку 2016/2017 навучальнага года, будуць адзначаны дыпломамі ГрДУ імя Янкі Купалы.