Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 20 Снежань 2021 13:47

ГрДУ імя Янкі Купалы ўпершыню ўключаны ў рэйтынг устойлівага развіцця«UI GreenMetric»

uni rУ 2021 годзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы зацверджана "Стратэгія апераджальнага развіцця" на 2021-2025 гады і на перспектыву да 2030 года, якая вызначыла пяць асноўных напрамкаў развіцця ўніверсітэта. Адным са стратэгічных напрамкаў з'яўляецца адпаведнасць мэтам устойлівага развіцця, у рамках якога ўніверсітэт упершыню прыняў удзел у міжнародным рэйтынгу "UI GreenMetric 2021" і заняў 750 месца.

У рэйтынгу "UI GreenMetric 2021" ацэньваліся прынцыпы экалагічнасці і ўстойлівага развіцця ўстаноў вышэйшай адукацыі з 74 краін, сярод якіх краіны Еўропы, Азіі, Амерыкі, Блізкага Усходу, Акіяніі і Афрыкі. Першае месца ў рэйтынгу заняў Вагенінгенскі ўніверсітэт і Навукова-даследчы цэнтр у Нідэрландах. Рэспубліку Беларусь у рэйтынгу прадстаўляюць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (750 месца) і «Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (782 месца).

Рэйтынг UI GreenMetric - штогадовы міжнародны рэйтынг універсітэтаў, які ацэньвае намаганні ўдзельнікаў у галіне скарачэння ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, а таксама адпаведнасць адукацыі і даследаванняў мэтам устойлівага развіцця.

Падрабязней даведацца пра месца ГрДУ імя Янкі Купалы ў сусветных рэйтынгах можна тут.

 

UI ranc